Міхаіл — дацэнт, кандыдат тэхнічных навук, аўтар манаграфій і распрацовак, першым у Беларусі зарэгістраваў аўтамабіль на альтэрнатыўным паліве. Кіраваў лабараторыяй у Віцебскім тэхналагічным універсітэце, якая займалася вадароднымі тэхналогіямі.
У 2006 годзе цікавасць да яго працы праявіў КДБ. Пасля адмовы супрацоўнічаць з органамі Міхаіла абвінавацілі ў “крадзяжы праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі” і ў 2007 годзе прыгаварылі да 5 гадоў калоніі.
Пасля вызвалення ён заняўся праваабарончай дзейнасцю: увайшоў у арганізацыю "Платформа", пазней стаў сузаснавальнікам "Платформы Інавейшн". Паўторна быў затрыманы ў жніўні 2014 года, праз тыдзень пасля абвяшчэння прысуду ў дачыненні да дырэктара ПКПУ "Платформа Інавейшн" Андрэя Бандарэнкі. У 2015 годзе Віцебскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па некалькіх артыкулах — разгалашэнне службовай таямніцы, незаконныя сродкі для збору інфармацыі, дача хабару — і прыгаварыў да пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. У кастрычніку таго ж года Вярхоўны суд узмацніў пакаранне на паўгода.
Вызвалены ў лютым 2021 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
23 студзеня 2024 года Міхаіла зноў затрымалі, пры ператрусе і допытах да яго прымянялі гвалт. Пасля выхаду з ізалятара ён пакінуў Беларусь.
Вырак суда 10.07.2015
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Апеляцыя 23.10.2015
6 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Алену абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) Крымінальнага кодэкса.
Як мяркуецца, справа звязана з "дваровымі чатамі". Нагадаем, восенню 2024 года па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля затрыманняў па справе дваровых чатаў, якія нібыта "спрабавалі аб'яднацца ў арганізацыю". У тыя ж даты КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» шэраг дваровых чатаў: «Злыя кіпцікі», «Сухарава», «Сеніца2.0», «Салідарнасць», «Вольныя ваўкі», «Навагрудскія партызаны», «ВІЛІЯ», «Сціплыя матрошкі», «Сціплыя матрошкі».
Вядома, што Аленана волі, але прысудпа палітычнымартыкуле, месцаадбыванняпакарання, а таксама дата вызвалення невядомыяз-за закрытасці судовай сістэмы ў Беларусі.
Алеся была прызнана вінаватай у жніўні 2025 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім», і прыгаворана да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызвалена вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 20.08.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядома, што жанчына працавала бібліятэкарам, а апошні год перад затрыманнем - у сістэме гарадскіх камунальных прадпрыемстваў Мінгарвыканкама.
Ад людзей, якія сустракаліся з Ірынай у зняволенні, стала вядома, што яна вельмі цяжка перажывае арышт. Па яе словах, ад яе адвярнуліся сваякі і сябры. Акрамя таго, у Ірыны сур'ёзныя праблемы са здароўем: судовыя паседжанні нават даводзілася перарываць, бо жанчыне станавілася дрэнна.
Па падліках павінна была выйсці на волю вясной 2026 года.
Вырак суда 20.08.2025
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу.
Па адукацыі будаўнік, скончыў у Баранавічах вучылішча №61, ездзіў на заробкі ў Расію. Калі вярнуўся ў Беларусь, стаў сябрам Руху “За свабоду”.
У 2020 годзе прыгавораны да 10 сутак арышту, хоць прасіў суддзю пакараць яго штрафам. У 2025 годзе асуджаны на пазбаўленне свабоды за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Выйшаўна волюў пачатку 2026г.
Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наталля Ярашэнка - сястра былой палітвязні Людмілы Ганчарэнкі. Яна правяла 147 сутак у Гомельскім ІЧУ, а пасля яе дэпартавалі ва Украіну з забаронай на ўезд у РБ на пяць гадоў. Падчас зняволення жанчыну таксама дапытвалі ў КДБ, прымушалі прызнацца, што яна здымала расейскую вайсковую тэхніку. Наталлі прыйшлося прайсці праверку на паліграфе, аб выніках якой ёй так і не паведамілі. "Але я, сапраўды, нічога не здымала, нічога не рабіла", – кажа яна.
Па словах Наталлі, шэсць сутак яна правяла ў карцэры. Там не было нічога, акрамя збітых з дошак высокіх нараў, рукамыйніцы і туалета. "Мне стала дрэнна. Выклікалі медыка - у мяне быў высокі ціск", - успамінае Наталля. Пасля гэтага яе вярнулі ў звычайную камеру. У ІЧУ ў Наталлі, паводле яе слоў, лопнула вена на назе, жанчына месяц прасіла, каб яе адвезлі ў бальніцу. За амаль пяць месяцаў зняволення ў суразмоўніцы не было ні прагулак, ні перадач.
Праваслаўны сьвятар. З'яўляецца бацькам 6 дзяцей, быў вымушаны пакінуць краіну разам са сваёй сям'ёй. У цяперашні момант - уцекач у Францыі, нясе служэнне для праваслаўных беларусаў у Парыжы. Сябра групы «Хрысціянская візія» ад самага яе заснавання.
18 верасня 2020 года быў затрыманы, суд Савецкага раёна г. Гомеля (суддзя Махораў Аляксандр) наклаў на яго адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе 10 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства). 28 верасня 2020 года протаіерэй Уладзімір адразу, пасля адбыцця тэрміну па суду ад 18 верасня, той жа суд, у тым жа складзе, быў зноў падвергнуты па тым жа артыкуле да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе 15 сутак арышту.
Такім чынам, у сукупнасці протаіерэй Уладзімір Драбышэўскі правёў у зняволенні 25 сутак бесперапынна. У ІЧУ ў яго адабралі наперсны крыж і падраснік. У далейшым на святара працягнуў аказваць ціск Следчы камітэт.
Малодшы брат беларускага добраахвотніка Дзяніса Урбановіча.
Пасля ператрусу ў красавіку 2025 года Максімазатрымалі . Па папярэдніх дадзеных, кватэру, дзе ён пражываў са сваёй дзяўчынай, апячаталі. Спачатку яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА-1.
Быў затрыманы ў верасні 2024 года і двойчы асуджаны па адміністрацыйным артыкуле (ч. 2 арт. 19.11. КаАП РБ). Пасля чаго была заведзена крымінальная справа. Хутчэй за ўсё да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-6.
Пасля таго, як скончыла ВНУ ў 2010 годзе, пайшла працаваць у міліцыю. Мужчына служыў участковым і ў інспекцыі па справах непаўналетніх. Даслужыўся да старэйшага лейтэнанта і быў звольнены ў самым канцы 2014 года. Прычына - "у сувязі са здзяйсненнем правіны". Пасля гэтага адкрыў ІП і займаўся лесанарыхтоўкай.
Калі менавіта адбыўся суд і чым скончыўся - невядома. Верагодна, Стрыжыч атрымаў пазбаўленне волі (па палітычнай справе).
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю вясной 2026 года.
Вырак суда дата невядомая
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.