З прысуду вынікае , што ў 2021 годзе, 18 верасня ў 15:07, мужчына напісаў каментар у тэлеграм-чаце "Чат Элехтарата". Там "негатыўна ацаніў" А.Лукашэнка. Таксама супраць Кронды таксама было расследаванне па іншым папулярным палітычным артыкуле - арт.370 КК (Здзек над дзяржсімваламі) - але тую справу спынілі за заканчэннем тэрміну даўнасці.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2024 г.
Вырак суда 06.12.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы разам з іншымі маладымі людзьмі ў Баранавічах (напрыканцы снежня 2023 года).
Дзмітрый стаяў ля вытокаў развіцця брэйк-дансу ў горадзе, быў удзельнікам каманд FSC, B-BAXSTER, "Ваўкі", таксама перамагаў у чэмпіянаце Беларусі па брэйк-дансе "Голас вуліц". Цяпер Міхальцэвіч вучыць дзяцей і дарослых танчыць брэйк-данс.
Вырак суда 10.07.2024
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Фігурант крымінальнай справы , якую КДБ узбудзіў па факце "спробы ўчынення акта тэрарызму" ў Мачулішчах. Вядома, што ён брат Андрэя Сцяпуркі, праз якога нібыта знайшлі кватэру для меркаванага выканаўцы дыверсіі Мікалая Швеца. Яго абвінавацілі па арт. 289 (акт тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.
У снежні 2023 г. яго вызвалілі , знаходзіцца пад падпіскай у статусе сведкі.
Асуджаны за абразу камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Д. Балабы на абмежаванне волі без накіравання. 13.10. 2023 г. быў заменены рэжым на пазбаўленне волі.
02.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Пра дэталі судоў над двума мужчынамі (Барысаў Вадзім Сяргеевіч і Воўк Алег Аляксандравіч) паведаміла дзяржТВ. Закадравы голас распавёў, што адзін з мужчын увечары 8 верасня 2023 г. у в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н) нецвярозым сарваў з крамы дзяржсцяг, пашкодзіўшы мацаванне. Сцяг паклаў у заплечнік і панёс дадому. Раніцай па мужчына ўжо прыйшла міліцыя.
19.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 9 чэрвеня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 31.10.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па матэрыялах абвінавачання, Павел Каралевіч 18 ліпеня 2021 года ў групе пад назвай "Анлайн Брэст" у сацыяльнай сетцы "Вконтакте", размясціў паведамленне, якое прынізіла гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі і з'яўляецца для яго абразлівым. Таксама 11 жніўня 2021 года ў той жа суполцы размясціў яшчэ адно паведамленне абразлівага зместу.
У судзе Каралевіч вінаватым сябе прызнаў часткова, бо каментары абразлівага зместу ім былі пакінутыя ў дачыненні да канкрэтна Лукашэнкі, а не ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 25 снежня 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.09.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
09.08.2023 года быў затрыманы ў аэрапорце ў Расійскай Федэрацыі, калі спрабаваў праз Расію паляцець у Грузію. Неўзабаве яго перадалі беларускім праваахоўным органам і Аляксандр быў узяты пад варту.
15.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 12.10.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Улетку 2023 года Паўла суд прызнаў вінаватым па арт. 293 ч. 3 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі) за тое, што ў жніўні 2020-га ён апублікаваў у Telegram дадзеныя аб тым, як вырабіць "кактэйль Молатава". школу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 20 красавіка 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 19.07.2023
1 год 2 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.