Літвін скончыў тэхнікум па спецыяльнасці „Канструяванне і тэхналогія вырабаў са скуры“. У 2012 годзе пайшоў у войска, служыў у "спецназе", потым некалькі гадоў працаваў канваірам у калоніі "Віцьба-3". Некаторы час працаваў у Маскве ахоўнікам, а вярнуўшыся ў Віцебск, далучыўся да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Таццяны Караткевіч. Збіраў подпісы ад імя кампаніі “Гавары праўду!”, быў назіральнікам на выбарах, шмат фатаграфаваўся пад бел-чырвона-белымі сцягамі і здымаў відэаролікі пратэстнага зместу.
Аднак Дзмітрый Літвін рэзка стаў супернікам апазіцыі. Ён пачаў рабіць абразлівыя відэасюжэты пра віцебскіх прадстаўнікоў БХД, называў актывістку Таццяну Севярынец "сектанткай і ерэтычкай", прадстаўніцай таталітарнай польскай каталіцкай ерэтычнай секты".
Дзмітрый Літвін трапіў толькі зараз, калі пачаў публічна выступаць за праваслаўную абсалютную манархію, пісаць тэксты аб тэорыях змовы і хуткім апакаліпсісе. Пакуль Літвін прыніжаў апазіцыю, яго погляды былі прымальнымі для ўладаў, але як толькі пачаў крытыкаваць дзяржаўны лад, яго асудзілі .
Жанна нарадзілася ў 1969 годзе ў расійскім Мурманску. Вучылася ў паліграфічным ліцэі ва Уфе, але большая частка яе жыцця звязана з беларускім Мазыром. Жанчына была зарэгістраваная як індывідуальны прадпрымальнік, захаплялася фітнесам і здаровым харчаваннем, а таксама шмат падарожнічала.
У 2023 годзе Серада атрымала запрашэнне ад польскай фірмы, з таго часу жыла і працавала ў Познані.
Планы на спакойнае жыццё за мяжой спыніліся пасля вяртання ў Беларусь. Апошні раз Жана нешта пісала ў сацсетках у снежні 2025-га - неўзабаве яе затрымалі.
Таццяна мае спецыяльнасць эканаміста і вядома , што яна працавала па спецыяльнасці ў адным з падраздзяленняў аб'яднання "Беларусьнафта" ў Рэчыцы. Яе фота нават змяшчалі на календары, які выпушчаны да юбілею прадпрыемства.
Таксама Таццяна Шарак спрабавала сябе ў спеве. Была салісткай кавер-групы "3-ці рэгіён". Акрамя гэтага яна цікавілася беларускай мовай і нацыянальнай культурай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.