Згодна старонцы ў сацсетцы «Вконтакте», Зыкун скончыў БДМУ (мінскі медуніверсітэт) у 2016 годзе. Жыве і працуе ў Брэсце ўрачом-уролагам абласной бальніцы. Зімой 2023 года затрымліваўся за донаты. "Органы" абавязалі выплаціць матэрыяльную дапамогу дзіцячаму дому ў шматразовым памеры. Пасля гэтага доктар быў пад пільнай увагай сілавікоў. Адміністрацыя ўсяляк ціснула на яго праз намесніка галоўнага лекара па ідэалогіі.
Па версіі абвінавачання , Алег Зыкун наўмысна і незаконна распаўсюджваў персанальныя дадзеныя супрацоўнікаў МУС. Самі персанальныя дадзеныя ўзяў, як мяркуецца, з тэлеграм-канала "Nexta" (таму што там выкладвалася падобная інфармацыя). А затым "распаўсюджваў" іх у лакальнай сетцы на працы, што было выяўлена летам 2023 года. Сам Зыкун да лета 2023 года не падазраваў, што ў яго тэчцы ў лакальнай працоўнай сетцы ёсць файл з імёнамі і тэлефонамі супрацоўнікаў МУС. Але гэты спіс знайшлі ў межах адміністратыўнай справы ў ліпені-2023 пры аглядзе тэхнікі мужчыны.
На судзе Зыкун прызнаў свае дзеянні. Але не прызнаў намеру распаўсюджваць дадзеныя супрацоўнікаў МУС (на чым настойвае дзяржабвінавачанне).
Вырак суда 05.01.2024:
1,5 гады абмежавання волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Тамары па арт.342 ч.1 было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год, да гэтага пакарання судом была часткова далучана неадбытая частка пакарання, назначанага па прыгавору суда Ленінскага раёна г.Мінска ад 30.06.2022 па ч. 2 арт. 206 КК РБ , і канчаткова прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 16.02.2024:
2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавачваюць у вярбоўцы, навучанні, ці іншай падрыхтоўцы для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні, або ва ўзброеных канфліктах, або ў фінансаванні такой дзейнасці.
Паводле версіі абвінавачання , якую апублікавала прэс-служба Генеральнай пракуратуры, Чэслаў Канановіч нібыта здзейсніў "на карысць экстрэмісцкага фарміравання ( Полк Каліноўскага) 10 банкаўскіх пераводаў на агульную суму звыш 1200 рублёў".
19.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 18.12.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Сутнасць справы і прысуд пракаментаваў дзяржаўнаму тэлебачанню памочнік пракурора г.Брэста. З роліка і каментара пракурора вынікае, што Санкоўскай паставілі наступнае: у 2020 і 2021 годзе яна ў адным тэлеграм-чаце апублікавала выяву дзяржфлага Беларусі, а на фоне была нацысцкая свастыка (у гэтым складалася «здзек над дзяржсімваламі»), а таксама зноў жа ў мэсэнджэры Telegram апублікавала «абразлівае» паведамленне пра Юрыя Караева (нагадаем, што з чэрвеня 2019 па канец кастрычніка 2020 г. Караеў з'яўляўся кіраўніком МУС, пасля заняў пасаду памочніка Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці), а таксама ў мэсэнджэры Telegram апублікавала некалькі паведамленняў пра А.Лукашэнку таксама палічылі "абразлівымі".
Вырак суда 14.12.2023:
1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі інтэрнэт-каментараў пра А.Лукашэнку, якія палічылі "публічнай абразай". Паседжанне праходзіла ў Баранавіцкім дзяржаўным каледжы лёгкай прамысловасці. У выніку Тацыну прысудзілі 1 год калоніі і на вачах навучэнцаў каледжа надзелі кайданкі, вынікае з рэпартажу дзяржаўнага тэлебачання.
30.01.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 28.11.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Першы эпізод адбыўся яшчэ ў студзені 2022 года. Тады Бараноўскі са свайго разліковага рахунку ў банку зрабіў перавод неназванай структуры, прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем. Дакладная сума пераводу невядомая. У красавіку 2022 года Бараноўскі зрабіў данат ужо на рахунак Палка Каліноўскага. Вядома, што мужчыну вясной 2023 года затрымалі супрацоўнікі Упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці.
Вырак суда 22.11.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Праграміст з Брэста. Апошнім часам жыў у Польшчы. Затрыманы пасля прыезду ў Беларусь. 8 лістапада 2023 года ў блізкім да брэсцкага ГУБАЗ тэлеграм-канале выйшла "пакаянае відэа" з мужчынам, дзе ён казаў што затрыманы за "шматлікія абразлівыя каментары".
Саламіюка судзілі па ч.1 арт.368 КК РБ за публічную абразу А.Лукашэнкі. Да суда мужчыне прад'яўлялі яшчэ і арт.369 КК (абраза прадстаўнікоў улады), але з-за тэрмінаў даўніны гэты артыкул знялі. У выніку мужчыну судзілі за некалькі інтэрнет-каментароў, у якіх негатыўна ацэньваўся Лукашэнка.
23.04.2024 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 14.02.2024
2 годы пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У пакаяльным відэа на праўладным канале Аляксандр кажа , што затрымалі яго за адпраўку ў чат відэа з вайсковай тэхнікай. На той момант ён нібыта быў напалоханы, таму выклаў відэа на эмоцыях. "У гэтым чаце быў наратыў, што вось-вось пачнуцца ваенныя дзеянні паміж Беларуссю і Украінай", — гаворыць інжынер.
У роліку паказваюць скрыншоты з чата. У тлумачэнні да відэа з вайсковай тэхнікай гаворыцца, што яна рухаецца па трасе М1 у бок Брэста. Калі гэта было знята, невядома.
Аляксандр працуе інжынерам-энергетыкам.
26.03.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.