Паводле абвінавачання, Аляксей размясціў каментар у тэлеграм-чаце да канала «NEXTA Live» наконт перастрэлкі Зэльцэра і супрацоўнікаў КДБ: «Дык гэтым стварэнням рэжымным і трэба. Хлопца шкада».
23.02.2024 вызваленыпоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
46-гадовага Аляксандра абвінавачваюць у спробе ўступіць у полк імя Кастуся Каліноўскага.
"Пакаянае відэа" з гамяльчанінам Аляксандрам Айнутдзінавым праўладныя тэлеграм-каналы размясцілі 18 ліпеня. На ім мужчына распавядае пра тое, што 24 лютага, калі Расея пачала вайну ва Ўкраіне, ён пачаў "чытаць розныя тэлеграм-каналы" і вырашыў далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага, каб абараняць Украіну. Дзеля гэтага Аляксандр спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з Украінай, але быў затрыманы беларускімі памежнікамі.
03.02.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Згодна з абвінаваўчым актам, Смалякоў , Асмалоўскі і Чарнушына бралі актыўны ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 23 жніўня 2020 года. Сябры АГП груба парушалі грамадскі парадак, не рэагавалі на заклікі супрацоўнікаў міліцыі, парушалі спакой грамадзян і перашкаджалі руху грамадскага транспарту.
Вызвалена вясной 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У кватэру, у якой мужчына жыве разам з жонкай і сынам, раніцай стукаліся сілавікі. Самога Валерыя дома не было, ён выйшаў у краму разам з сабакам. Сілавікі высветлілі, дзе ён, праверылі тэлефоны, а потым прымусілі абодвух перайсці ў іншы пакой і не высоўвацца.
Судзячы па гуках, якія даносіліся ў кватэру з пад'езда, калі Валерый прыкладна праз 40 хвілін падышоў да свайго пад'езда, яго павалілі тварам у зямлю, пасля чаго завялі ў кватэру прыкладна на паўхвіліны. Дома ў яго паспрабавалі даведацца пароль ад тэлефона, а калі мужчына адмовіўся яго называць, без усялякіх тлумачэнняў вывелі з кватэры.
Вырак суда 24.10.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Згодна з матэрыяламі справы Іван разам з Дзянісам Вераб'ём двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года. "з мэтай дэманстрацыі сваіх абразлівых і блюзнерскіх адносін да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўстаноўлены на будынку сельскага клуба Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне". Свае дзеянні яны фатаграфавалі і здымалі на мабільныя тэлефоны.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў кастрычніку 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з матэрыяламі справы Дзяніс разам з Іванам Вераб'ём двойчы ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2022 года. "з мэтай дэманстрацыі сваіх абразлівых і блюзнерскіх адносін да дзяржаўнага сімвала сарвалі ўстаноўлены на будынку сельскага клуба Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, пашкодзіўшы яго мацаванне". Свае дзеянні яны фатаграфавалі і здымалі на мабільныя тэлефоны.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў кастрычніку 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Эдгара затрымалі па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў сацсетцы "УКантакце" пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Эдгар Шырко ў мінулым працаваў бібліятэкарам, журналістам у выданні Intex-Press, выкладаў гісторыю і грамадазнаўства ў школе.
13.01.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў ферале 2024 года, цалкам адбыўшы пакаранне, прызначанае судом.
Мікалай, інжынер-хімік, быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго прызналі вінаватым па артыкуле "Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь" за публікацыю ў суполцы "Моцныя навіны" ў сацсетцы "УКантакце", якая, па версіі абвінавачання, дыскрэдытавала краіну.
Мікалай быў вызвалены ў лістападзе 2022 года ў зале суда, бо ўжо цалкам адбыў прызначаны тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.