Яна была вызваленая 20 сакавіка 2026 года ў рамках памілавання пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коула.
Знойдзена: 494
Вартаўнікі: 41
На старонцы:
Знойдзена: 494
Вартаўнікі: 41
Сартаванне:
Былыя палітвязні
У зняволенні: 282 дня
Катэгорыі спраў:
Журналісцкая праца
Родны горад: Маладзечна
Дзень народзінаў: 16.12.1958
Знаходзіўся ў: ПК-15ПК №15, 212013, г.Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.
Вырак суда 02.03.2022
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 10.05.2022
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1251 дзень
Родны горад: Маладзечна
Дзень народзінаў: 27.06.1981
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 10
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дзяніс быў затрыманы ў сакавіку 2021 года і асуджаны за каментары, пакінутыя ў Telegram-чаце "Маладзечна для жыцця Chat". Пацярпелымі прызналі супрацоўнікаў міліцыі Маладзечна, супрацоўніцу гродзенскага АМАПу, а таксама публічных асоб — Лукашэнку, Ярмошыну і Карпенкава.
У жніўні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
Вырак суда 11.06.2021
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 3000 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 72 дня
Родны горад: Столін
Дзень народзінаў: 19.03.1990
Знаходзіўся ў: ПУАТ-46ПУАТ-46, 213188, Магілёўская вобл., г.п. Круглае, вул.Савецкая, 96
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
Яўген быў асуджаны ў красавіку 2021 года па артыкуле аб апаганенні дзяржаўнага сцяга за тое, што тузануў сцяг, які вісеў на гандлёвым цэнтры, і той упаў.
Вызвалены ў верасні таго ж года ў рамках памілавання.
Вырак суда 23.04.2021
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 40
Памілавана
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Журналісты
Валерыя — паліталогія, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці "Наша думка", аўтарка і рэдактарка "Беларускага штогодніка", кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу "Беларусь у фокусе".
30 чэрвеня 2021 года пасля ператрусу ў яе доме, праведзенага супрацоўнікамі КДБ, Валерыю затрымалі і змясцілі ў ізалятар, пазней перавёўшы ў СІЗА.
6 лютага 2023 года ў судзе пачалі разглядаць яе справу па абвінавачанні ў "дапамозе дзеянням, накіраваным на захоп улады", "заклікам да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы" і "распальванні сацыяльнай варожасці". 17 сакавіка 2023 года суд у закрытым рэжыме прыгаварыў Валерыю да 10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вырак суда 17.03.2023
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 25.07.2023
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1245 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Пінск 2020
Родны горад: Галева
Дзень народзінаў: 09.03.1976
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 10
Памілаваны
Сяргей быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 06.07.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Апеляцыя 03.09.2021
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 151 дзень
Родны горад: Орша
Дзень народзінаў: 25.10.1985
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-29ПУАТ-29, г. Валкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 230415
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў асуджаны па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прызнаны вінаватым у абразе начальніка Аршанскай інспекцыі па справах непаўналетніх Вішнеўскага — у каментары, апублікаваным у Telegram-чаце "Орша 97%".
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 292 дня
Родны горад: ПРУЖАНЫ
Дзень народзінаў: 22.09.1967
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Памілавана
Людміла была асуджаная па артыкуле за абразу Лукашэнкі і арыштаваная проста ў зале суда. Па версіі абвінавачання, 12 жніўня 2020 года яна размясціла ў сацсетцы «УКантакце» з акаўнта мужа доўгае паведамленне з выразамі на адрас Лукашэнкі. На судзе жанчына тлумачыла, што публікавала яго для сябе і не ўсведамляла, што запіс быў даступны іншым карыстальнікам. Паводле яе слоў, звычайна на старонцы размяшчаліся фота жывёл, а дадзенае паведамленне было апублікавана публічна памылкова.
Людміла была вызвалена 9 сакавіка 2022 года ў межах памілавання.
Вырак суда 21.05.2021
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 745 дзён
Катэгорыі спраў:
Чорная Кніга Беларусі
Родны горад: Ліда
Дзень народзінаў: 10.02.1998
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Памілавана
Вымушаная эміграцыя
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Замежныя грамадзяне
- Студэнты
Сафія — студэнтка Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і грамадзянка Расійскай Федэрацыі — была затрыманая ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Ryanair у Менску беларускімі ўладамі. Самалёт рухаўся па маршруце Афіны - Вільня. Сафію абвінавацілі ў адміністраванні тэлеграм-канала "Чорная кніга Беларусі", дзе публікаваліся персанальныя дадзеныя і звесткі аб прыватным жыцці дзяржаўных служачых.
У канцы снежня 2021 года ёй было прад'яўлена канчатковае абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэкса, пасля чаго справа была перададзена ў суд.
Разгляд справы праходзіў у закрытым рэжыме. У траўні 2022 года Сафія была прызнана вінаватай па двух крымінальных артыкулах. Па выніках суда яе прыгаварылі да пазбаўлення волі, а таксама абавязалі выплаціць кампенсацыі пацярпелым і судовую пошліну на агульную суму каля 70 тысяч долараў. Пасля ўся сума была выплачана яе сям'ёй.
Сафія была вызвалена ў чэрвені 2023 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 06.05.2022
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 174988 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 133 дня
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 03.04.1965
Знаходзіўся ў: ПУАТ-46ПУАТ-46, 213188, Магілёўская вобл., г.п. Круглае, вул.Савецкая, 96
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
Ігар быў асуджаны за каментар, пакінуты ў Telegram-канале наконт сітуацыі са збіццём цяжарнай жанчыны міліцыянерам.
Ён быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
Вырак суда дата невядомая
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 729 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 05.05.1995
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Журналісты
Раман — беларускі журналіст і былы рэдактар тэлеграм-каналаў "NEXTA" і "Беларусь галаўнога мозгу", прызнаных уладамі экстрэмісцкімі. У 2020 годзе яму інкрымінавалі некалькі крымінальных артыкулаў, у тым ліку "арганізацыю масавых беспарадкаў" і "распальванне варожасці". У траўні 2021 года ён быў затрыманы пасля прымусовай пасадкі беларускімі ўладамі рэйса Ryanair у Мінску, які рухаўся па маршруце Афіны - Вільнюс.
У чэрвені таго ж года ён быў пераведзены пад хатні арышт.
Судовы працэс па “справе NEXTA” пачаўся ў 2023 годзе. Рамана прысудзілі да працяглага тэрміну пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак пасля абвяшчэння прысуду ён не быў узяты пад варту і працягваў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Быў вызвалены ў траўні 2023 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 03.05.2023
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 88 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 18.01.1996
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-21ПУАТ-21, 247784 Гомельская вобл., г. Мазыр, б-р Юнасці, 24
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яўген быў асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту — Маршы вызвалення палітвязняў, якая праходзіла 4 кастрычніка 2020 года ў Менску, падчас якой ён нанёс два ўдары па вонкавай камеры ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна. Пры гэтым на камеры пашкоджанняў не засталося.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 06.05.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1245 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты Пінск 2020
Родны горад: Колбы
Дзень народзінаў: 06.04.1967
Колькасць дзяцей: 1 дзіцё
Знаходзіўся ў: ПК-2ПК №2, 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1
Я даслаў!
> 40
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
- Бацькі непаўнагадовых
Валянцін быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля затрымання мужчыне стала дрэнна, і яго пад канвоем даставілі ў Пінскую цэнтральную бальніцу, дзе дыягнаставалі перадінфарктны стан і змясцілі ў рэанімацыю. Як толькі ягоны стан палепшыўся, яго перавялі ў ІЧУ і пазней асудзілі за ўдзел у «масавых беспарадках».
Быў вызвалены ў жніўні 2024 года па памілаванні.
Вырак суда 06.07.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Апеляцыя 03.09.2021
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 1398 дзён
Катэгорыі спраў:
Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Гродна
Дзень народзінаў: 18.06.2001
Апякун:
Сяргей Бесараб
Знаходзіўся ў: ПК-17ПК №17, 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8
Я даслаў!
> 50
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Студэнты
Арцём, студэнт, упершыню быў затрыманы і моцна збіты пасля акцыі пратэсту — Марша пенсіянераў у лістападзе 2020 года. Тады яго асудзілі па адміністрацыйным артыкуле на 15 содняў.
Аднак 24 сакавіка 2021 года, у дні масавых прэвентыўных затрыманняў перад Днём Волі, яго зноў арыштавалі раніцай у інтэрнаце, нібыта з-за заўважанага сцяга, і пакаралі 25 суткамі адміністрацыйнага арышту. Але ўжо на наступны дзень у тэлеграм-канале прапагандыста Азаронка з'явілася відэа, на якім Арцём прызнаецца ў адміністраванні пабліка. Пазней стала вядома, што яго збівалі дубінкамі, каб прымусіць запісаць гэтае прызнанне.
На волю ён так і не выйшаў, бо супраць яго распачалі крымінальную справу. Пасля Арцёма асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання".
Вызвалены ў студзені 2025 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 09.12.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.Апеляцыя 18.02.2022
прысуд пакінуты без змены.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 54 дня
Родны горад: Орша
Дзень народзінаў: 19.06.1988
Колькасць дзяцей: 4 дзіцяці
Знаходзіўся ў: ПУАТ-21ПУАТ-21, 247784 Гомельская вобл., г. Мазыр, б-р Юнасці, 24
Я даслаў!
< 10
Памілаваны
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Максім быў асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментар, пакінуты ў закрытым Telegram-чаце на адрас супрацоўніка міліцыі.
Быў вызвалены ў верасні 2021 года ў межах памілавання.
Вырак суда 23.04.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
У зняволенні: 328 дзён
Родны горад: едкі
Дзень народзінаў: 23.08.2001
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 20
Памілавана
Анастасія была асуджаная за тое, што, па версіі следства, 27 верасня 2020 года перашкодзіла дзеянням міліцыі пры затрыманні мужчыны ў Лідзе, ужыўшы гвалт: адарвала пагон у аднаго супрацоўніка і нанесла ўдар у галаву, а ў другога - сарвала пагон.
Была вызвалена ў сакавіку 2022 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 15.04.2021
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.Апеляцыя 08.07.2021
прысуд пакінуты без змены.