Паводле версіі абвінавачання , Аляксандр з мая па лістапад 2021 года "размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы Інтэрнэт абразлівыя каментарыі ў адрас Лукашэнкі".
Таксама мужчына пакінуў абразлівыя тэксты ў ненарматыўнай форме ў дачыненні да старшыні Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама пракурорскага работніка.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года.
Абвінавачваецца ў нападзе на журналіста Азаронка і ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Паводле версіі абвінавачання , Арцём Забеленкаў 11 кастрычніка 2020 года знаходзіўся на праспекце Пераможцаў у Мінску, дзе патрабаваў спыніць здымку аднаго праўладнага тэлеканала. Ён таксама нібыта "ўжыў гвалт у дачыненні да журналіста Рыгора Азаронка і пагражаў ужываннем гвалту тэлеаператару Андрэю Іваненку". Акрамя таго, Арцём Забеленкаў абвінавачваецца ў тым, што 11 кастрычніка 2020 года сумесна з іншымі асобамі прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што пацягнулі парушэнне працы транспарту і прадпрыемстваў.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Івану Мураўёву 43 гады. У свой час ён стаяў ля вытокаў тэлеканала СТВ, але апошнія дзесяць гадоў займаецца horeca-й: кіруе знакамітай "Кальяннай № 1". на Карла Маркса.
Затрымліваў Следчы камітэт у кальяннай. У пратэстах 2020-га Мураўёў не ўдзельнічаў (але паспеў пабываць на сутках — апынуўся выпадковай ахвярай выцягванняў з машын).
Яго абвінавачвалі ў тым, што 20 верасня 2020 года ён прыняў удзел у мітынгу, і выходзіў на праезную частку на вуліцы Ціміразева ў горадзе Менску.
Пракурорам, у інтарэсах КТУП "Мінсктранс" быў заяўлены пазоў, аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму 47.716,07 рублёў.
У судовым паседжанні Ляўчук цалкам прызнаў віну.
Па гэтай крымінальнай справе ён затрымліваўся з 15 лютага 2022 па 25 лютага 2022, з 17 сакавіка 2022 па 20 сакавіка 2022, а з 16 траўня 2022 і да абвяшчэння прысуду (11 жніўня 2022) знаходзіўся пад вартай.
Вырак суда 11.08.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 12.01.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Затрыманы за 400 эпізодаў з каментарамі ў сацыяльных сетках.
Згодна з матэрыяламі абвінавачання, работнік прадпрыемства "Альянс-Пластык" Яўген Гукаў у перыяд часу з 20 кастрычніка па 20 лістапада 2020 года шматразова размяшчаў у тэлеграм-чатах "Вуліца Гагарына" і "Віцебск-97" відэаролік з выступленнем Аляксандра Лукашэнкі на канале "Пул Першага". ", які суправаджаў абразлівымі і нецэнзурнымі каментарамі з выкарыстаннем ненарматыўнай формы маўленчага выказвання."
Таксама 28 кастрычніка на адным з тэлеграм-каналаў Яўген абразіў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мужчыну затрымалі ў ліпені 2022 года. Вядома, што ён працаваў вадзіцелем на прадпрыемстве "Гомельшкло".
У праўладных пабліках з'яўлялася відэа затрымання Міхаіла, дзе сам мужчына расказвае, што нібыта выклаў у Аднакласніках фота Лукашэнкі ў "непрыстойнай форме". А ў праўладным пабліку мужчыну абвінавацілі яшчэ і ў распаўсюджванні "экстрэмісцкіх матэрыялаў".
Увесну 2024 абвабоджаны, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па версіі абвінавачання , са студзеня па снежань 2021 года ў розных Telegram-каналах Павел Варапай размясціў каментары з абразамі ў адрас старшыні Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіі Ярмошынай, старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлія Качан. Андрэя Шведа, намесніка міністра ўнутраных спраў Дзмітрыя Карзюка, прэс-сакратара МУС Вольгі Чамаданавай, начальніка Віцебскай мытні Паўла Лабачова, а таксама пракурорскага работніка, суддзі аднаго са сталічных раёнаў і іншых прадстаўнікоў улады.
Па падліках выйшаў на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 30.08.2022
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Цімафей пакінуў абразлівы каментар у сацыяльных сетках адносна гібелі ў верасні 2021 года ў выніку перастрэлкі it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ.
У пачатку сакавіка 2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
04.09.2022
При закрытии основного дела (130 и 369 статьи) ему также вменили статью 293 часть 1 за комментарий
быў затрыманы ў канцы верасня 2020 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля забойства ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін Вадзіму на тры месяцы.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.