Адвакат. Была затрымана ў пачатку чэрвеня 2022 года, праз два дні пасля 40-годдзя, за зліў дадзеных тэлеграм-каналам. Сілавікі прыехалі затрымліваць жанчыну з аўтаматамі і ў бронекамізэльках — яны залезлі ў вокны і выламалі дзверы.
У сакавіку 2023 г. стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць па арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці) і ч. 1 арт. 342 КК. Па версіі следства, яна нібыта арганізавала «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства», калі праводзіла кансультацыю пад Акрэсціна ў жніўні 2020 года.
На волі ў яе засталіся састарэлы бацька і 19-гадовы сын, які з 16 гадоў пакутуе ад хваробы Крона.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
- Аб'яднанні
- Завадчане
Сяргей, супрацоўнік ЗАТ «Атлант», быў затрыманы восенню 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць супрацоўнікаў заводаў, якія падтрымалі страйк і ўваходзілі ў ініцыятыву «Рабочы рух». 21 верасня 2021 года гэтая ініцыятыва была прызнана экстрэмісцкай арганізацыяй, пасля чаго па ўсёй краіне прайшлі масавыя затрыманні рабочых.
У лютым 2023 года Сяргея прызналі вінаватым паводле артыкулаў «здрада дзяржаве» і «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім» і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Юрыстка 2 класа, былая супрацоўніца пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінска, некаторы час працавала HR-спецыялісткай у IT-кампаніі. Натальлю абвінавачваюць у зьліве інфармацыі ў «Чорную кнігу Беларусі».
19-гадовы хлопец асуджаны за паведамленні ў тэлеграм-чатах, якія пакінуў сёлета ў лютым. Як мяркуецца, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую ўзброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
Увесну 2026 г. стала вядома , што над Іллём адбыўся суд па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі ўстановы). Вынік суда пакуль невядомы.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Да падзеяў 2020 года ён працаваў следчым у Мінску. Пасяджэнні суда праходзілі ў закрытым рэжыме.
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Жыхара Гродна затрымалі за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і асабістых дадзеных больш за 2000 супрацоўнікаў міліцыі ў 2020 годзе. Ён удзельнічаў у акцыях пратэсту пасьля выбараў. Адміністраваў Instagram-старонку «Гродна для жыцця».
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі
- Аб'яднанні
Вольга, якая працавала арт-дырэктарам у гатэлі «Еўропа» ў Мінску, была затрымана ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «акт тэрарызму», і ў чэрвені 2023 года асуджана па некалькіх крымінальных артыкулах.
Паводле абвінавачання, з ліпеня 2020 па студзень 2022 года ў Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіне і іншых краінах «дзейнічала арганізаваная злачынная група», якая нібыта рыхтавала экстрэмісцкія злачынствы. У яе ўваходзілі радыкальна настроеныя вайскоўцы, сілавікі, спартоўцы і бізнэсмэны, якія імкнуліся захапіць уладу незаконным шляхам. Гэтая справа звязана са спробай падпалу дома дэпутата Алега Гайдукевіча ў чэрвені 2021 года і «арганізацыяй масавых беспарадкаў».
Мужчына працуе ў "Магілёўскіх гарадскіх электрычных сетках" інжынерам.
Затрыманы ў пачатку жніўня 2022. Мужчыну падазраюць у тым, што восенню 2020 года ён, "карыстаючыся службовым становішчам", перадаў інфармацыю аб месцах пражывання дзяржслужачых і сілавікоў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі".
27.06.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд уступіў у сілу.
Ваеннаму аналітыку Ягору Лябедку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 24.3 КаАП. Пасля сутак Ягор не выйшаў і быў затрыманы па крымінальнай справе аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці за каментары для "Еўрарадыё".
У кастрычніку праўладныя каналы паведамілі, што супраць Ягора распачалі яшчэ адну крымінальную справу па прыкмеце паўторнасці, і адзначалі, што "кожнае інтэрв'ю экстрэмістам утварае асобны склад злачынства".
Упершыню Андрэя затрымаў ГУБАЗіК за размяшчэнне "экстрэмісцкіх" матэрыялаў на сваёй старонцы "Укантакце". Пад імі мелася на ўвазе відэа з прыняцця Лукашэнкам прысягі ў 1994 годзе пад бел-чырвона-белым сцягам, якім Сачыўка падзяліўся на старонцы.
Быў асуджаны за ўдзел у гарадзенскіх Маршах і каментары ў чаце.
Мужчына не прызнаў віну, а пацвердзіў толькі факт напісання каментароў 11 і 12 жніўня 2020 года. Удзел мужчыны ў гарадзенскіх Маршах не пацвердзілася пасля прагляду відэазапісаў з мерапрыемстваў у горадзе.
У чэрвені 2022 года была праведзена лабараторна-судовая экспертыза. Яна пацвердзіла псіхічнае захворванне Андрэя. Аднак ён усё роўна быў асуджаны, а таксама ўключаны ў пералік фізічных асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.
У жніўні 2023 года была пераведзена на турэмны рэжым.
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Упершыню Аляксандра Петушкова затрымалі ў студзені 2022 года, пасля чаго праўладныя Telegram-каналы выклалі "пакаяльнае"; відэа з ім. Прычынай затрымання сталі яго каментарыі аб падзеях у Казахстане.
Другі раз Аляксандр быў затрыманы ў красавіку 2022 года. Прычынай для ўзбуджэння крымінальнай справы сталі рэпосты і каментары з заклікамі аб забастоўцы, спыненні працы прадпрыемстваў, аб аднаўленні пратэстаў. Гучалі ў яго і прапановы зняць пагоны сілавікам і генералам. У адносінах да Лукашэнкі ён выкарыстоўваў словы «узурпатар» і «нелігітымны».
7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Згодна з версіямі абвінавачання з 15 ліпеня па 27 снежня 2021 года пад публікацыямі размяшчаў каментары ў дэструктыўных чатах, дзе абражаў Лукашэнку і іншых прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, а таксама пагрозы ў адносінах да службовых асоб, якія выконваюць свае службовыя абавязкі.
У публікацыях былі паведамленні, звязаныя з здзекам з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Затрыманы па справе "рэйкавых партызан".
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова, у яго ёсць маленькае дзіця.
Пры затрыманні яму прастрэлілі каленныя суставы.
Сям'я лічыць, што Віталь не мае дачынення да свядомых артыкулаў, і звязвае затрыманне з помстай мясцовага суддзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасць.
Падрабязнасці справы невядомыя.
16 гадоў пазбаўленні ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму і 300 базавых штрафаў.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Раней прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у акцыях пратэсту.
Паводле даных следства, Васіль з верасня 2021 года па студзень 2022 года размяшчаў у дэструктыўных Telegram-каналах паведамленні з абразамі прадстаўнікоў улады, у тым ліку вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь.
Таксама ён выказваў пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўнай і судовай сістэм, пры гэтым публічна прыніжаючы іх гонар і годнасць. Акрамя таго, мужчына заклікаў грамадзян да дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў. У экстрэмісцкіх Telegram-каналах ён шукаў людзей, гатовых здзяйсняць "злачынствы", аднак не давёў свой намер да канца, паколькі быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў.
З абвінавачанага на карысць пацярпелых таксама спагнана грашовая кампенсацыя маральнай шкоды на агульную суму 32 000 беларускіх рублёў.
31 студзеня 2023 г. у Дзяржынску пачаўся чарговы суд над пенсіянерам. На гэты раз яго абвінавацілі па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
13.02.2023 быў агучаны другі прысуд.
У судзе Драгічынскага раёна 23 сакавіка 2023 г. пачалі разглядаць справу палітвязня па арт. 369 КК РБ Васіля Дземідовіча змясцілі ў драгічынскі ІЧУ.
У красавіку палітвязня перавялі ў гомельскі СІЗА-3 . У судзе Савецкага раёна Гомеля 20 красавіка 2023 года пачалі разглядаць чарговую справу пенсіянера. Яму інкрымінуецца арт. 369 КК РБ і арт. 391 КК РБ. 2 траўня быў вынесены чарговы прысуд.
5 мая 2023 г. над Дземідовічам пачнецца ўжо пяты суд - мужчыну абвінавачваюць зноў па арт. 369 КК . Працэс адбудзецца ў Пухавічах, суддзя - Вольга Бабук .
Чарговае паседжанне прызначанае на 24 траўня 2023 г. у Пухавічах.
5 ліпеня 2023 г. у Гомельскім абласным судзе разглядала апеляцыйная скарга палітвязня суддзёй Русланам Царуком.
У судзе Нясвіжскага раёна 23 жніўня 2023 г. разглядалася шостая крымінальная справа супраць палітвязня.
У Старых Дарогах 19 кастрычніка 2023 года пачнецца ўжо сёмы суд над Васілём . Усяго Васіляасудзілі на 7 гадоў пазбаўлення волі, пры гэтым вынік апошніх двух судоў пакуль невядомы.
У сувязі з тым, што палітвязня ўнеслі ў "спіс тэрарыстаў", яму нельга рабіць грашовыя пераводы. Акрамя таго, у Васіля няма сваякоў, якія маглі б яго падтрымаць. За апошні год ён перажыў дзясяткі этапаў. Этапуюць палітвязняў у цяжкіх умовах, гэта пакідае вельмі дрэнны адбітак на здароўе Васіля.
15 снежня 2023 г. у Старых Дарогах аднавіўся суд над Васілём, які пачаўся ў кастрычніку.
У канцы чэрвеня 2025 года на таргах на пляцоўцы "БелЮрЗабеспячэнне" быў прададзены жылы дом Васіля.
1) 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
2) 1 год зняволення са штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.
Шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова яго прыгаварылі да 6,5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
3) 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі.
Шляхам частковага складання канчаткова пенсіянеру прызначылі 7 год пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Сфера паслуг
Кіроўца таксі. У сям'і двое непаўнагадовых дзяцей.
Асудзілі за каментары з чэрвеня 2020 года па жнівень таго ж года ў чатах у тэлеграме.
