Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў ролік з затрыманнем Кірыла. На камеру затрыманы кажа, што яму прапанавалі сабраць інфармацыю пра вайсковыя аб'екты Беларусі і сфатаграфаваць іх. За гэта хлопцу нібыта прапаноўвалі грошы (у роліку паказалі 200$).
Праўладныя тэлеграм-каналы ў сакавіку 2024 года апублікавалі "пакаянае" відэа з Уладзімірам Ніканавым. На камеру мужчына кажа, што пакідаў "бесстароннія каментары" ў дачыненні да Лукашэнкі, міністраў, сілавікоў і іх дзяцей.
Суд над Яўгенам пачнецца 20 сакавіка. Яго абвінавачваюць па першай частцы артыкула 361-3 - "удзел у ваенізаваным фармаванні аднаго з ваюючых бакоў падчас вайны". Яму пагражае ад двух да пяці гадоў турмы.
Верагодна, 24-гадовага Яўгена Белямука караюць за жаданне ваяваць ва Ўкраіне.
11.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу. Верагодней за ўсё прысуд суда звязаны з пазбаўленнем волі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.