Сяргея абвінавацілі ў тым, што ён напісаў некалькі паведамленняў у мэсэнджэры Telegram, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Паседжанне праходзіла ў будынку Бярозаўскага камбіната кааператыўнай прамысловасці. Пасля суда пракурор прачытаў работнікам лекцыю і "нагадаў аб адказнасці за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці". Да суда Сяргей знаходзіўся пад хатнім арыштам.
Вырак суда 26.03.2024
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Уладзіміра абвінавацілі ў тым, што ён пакінуў абразлівы каментар у сацсетцы "УКантакце" пад пастом аб Лукашэнку. У публікацыі было фота і тэкст выступу па тэме вайсковых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Уладзімір напісаў каментар са старонкі і тэлефона сваёй сястры, калі быў у яе ў гасцях. Віну ён поўнасцю прызнаў.
Вырак суда 16.01.2023
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Жыхар Смаргоні, 29 кастрычніка 2021 года прыгавораны да двух гадоў "хіміі" за каментар пад пастом Вольгі Карач. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненай у інфармацыі, размешчанай у сетцы Інтэрнэт (арт. 369 КК РБ).
Вырак суда 29.10.2021:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.