Пацярпелымі выступілі міліцыянеры Каляда і Тарасевіч. 3 лютага ў Шутко ў кватэры правялі ператрус, у выніку чаго і знайшлі яго мабільны тэлефон, а пазней Шутко быў затрыманы і прабыў у ІЧУ двое сутак — з 16 па 17 сакавіка 2022 года. Падчас судовага працэсу Шутко прызнаў сваю віну.
27 студзеня 2023 года над Аляксандрам у Жодзіне адбыўся новы суд "аб замене абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ".СправуразглядаўІванГрынкевіч . Адбываў тэрмін у ВК № 17, з 9 лютага па 14 кастрычніка 2023 г.
У кастрычніку 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сустракаючы Новы год-2022, Дзяніс глядзеў тэлевізар, па якім выступаў з прамовай Лукашэнкі. Мужчына тэлевізару паказаў рукой «непрыстойны жэст» і зрабіў фота з гэтым жэстам. Раніцай 1 студзеня выклаў здымак у тэлеграм-чаце «Кобрын Для Жыцця Чат» (гэты чат з лістапада 2020 года з'яўляецца закрытым, патрапіць туды можна толькі па запрашэнні).
Асуджаны разам з Максімам Рушніцкім і Аляксандрам Належынскім прыгаворам суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна ад 3 лютага 2022 года да паўтара года "хатняй хіміі".
Пазней прысуд быў заменены на 3 месяцы пазбаўлення волі.
Кірылу вызвалілі, а ў лютым 2023 года ён скончыў жыццё самагубствам.
10.10.2023
Кірыл вызваліўся, а ў лютым 2023 г. скончыў жыццё самагубствам.
Вырак суда 03.02.2022
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
3 месяца пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысудам суда Сяргей Мельнікаў прызнаны вінаватым у публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, з ужываннем гвалту.
Па падліках праваабаронцаў летам 2022 года цалкам адбыў пакаранне.
Вырак суда 06.01.2022:
2 гады пазбаўлення свабоды ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вядомы беларускі музыка. Гуляў у гуртах «Крамбамбуля», ZET, Pomidor/off і Hasta la Fillsta.
Асуджаны за "паклёп" і "абразу".
У канцы кастрычніка 2022 года стала вядома , што супраць Уладзіслава распачалі новую крымінальную справу.
Як сцвярджаецца ў абвінавачанні, Плюшчаў рабіў рэпосты ў Тэлеграм-чат "Пружаны - гэта не ваш горад" з "экстрэмісцкіх" каналаў. А таксама нібыта пакідаў абразлівыя каментары ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і размяшчаў інфармацыю, якая змяшчае загадзя ілжывыя, зневажальныя для іншай асобы звесткі і паклёп. Усяго па справе прызналі пацярпелымі 43 чалавекі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў лютым 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 04.08.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 28.10.2022
невядома.
Вырак суда 24.11.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Урач стаматолаг-артапед першай кваліфікацыйнай катэгорыі медыка-санітарнай часткі "Гродна Азот".
Сама меней 8 сілавікоў уварваліся ў дом да стаматолага , паклалі яго тварам у падлогу. На пытанне, якое дачыненне ён мае да пратэстнай дзейнасці, Аляксандр адказаў: "Цалкам ніякага".
На відэа ператрусу дома Аляксандра на канале ГУБАЗіК паказалі пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі. Мужчына патлумачыў, што патроны ён прывёз з Манголіі, яны ў яго зберагаюцца з 1990 года. Які закон ён парушыў часопісамі і чаму на іх звярнулі ўвагу, сілавікі не абгрунтавалі.
У «пакаяным відэа» Аляксандр Дураеў сказаў, што яго затрымалі за абразу ў сацсетках службовых асоб і прэзідэнта.
У Сашы няма блізкіх сваякоў у Беларусі. Ён вялікі знатак музыкі, hi-fi, ударнік.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.