У судзе Савецкага раёна г. Мінска 22 і 26 лістапада 2024 года суддзя Жуковіч Алена прыняла рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Прычынай затрымання Леаніда і ягонай жонкі Антаніны сталі пратэсты 2020 года. Праўладныя каналы паведамілі, што Антаніну пакінулі з дзіцем - верагодна, пад падпіскай аб нявыездзе. Таксама, верагодна, ёй вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал "Кніга ДУ "База"" апублікаваў відэа з затрыманымі за ўдзел у пратэстах братамі. На відэа абодва беларусы расказалі, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. «У сацыяльных сетках браты былі падпісаныя як Кастусь Кавалеўскі і Арцемій Чоп. Першы затрыманы расказаў, што знаходзіўся на праспекце Пераможцаў і стаяў на праезнай частцы, скандуючы лозунгі. Другі беларус адказаў, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы Nexta Life і "Матолька, дапамажы". Убачыўшы заклікі ў «экстрэмісцкім» канале, выйшаў на акцыю пратэсту.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць - невядома.
Вырак суда 24.07.2024:
невядома гадоў абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.