Паводле абвінавачання, Іван перадаў адміністратарам «дэкструктыўнага» Telegram-канала інфармацыю аб асабістым жыцці блізкага сваяка супрацоўніка міліцыі. «Збіранне і распаўсюджванне» гэтых звестак без дазволу нібыта прывялі да «нанясення шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелага».
15.11.2022 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі прыгавор уступіў у сілу.
Вядома, што Валерыя дома затрымалі супрацоўнікі КДБ, а ў тэлефоне знайшлі каментар, які кваліфікавалі па ч. 1 арт. 130 КК РБ. У чым канкрэтна абвінавацілі Валерыя па ч. 1 арт. 209 невядома. Валерый мае першую групу інваліднасці. Згодна з "спісам экстрэмістаў" МУС ад 28.10.22, судзімасць пагашана.
Галіну абвінавацілі ў тым, што 18 лютага 2022 года яна прыехала з Менска ў Магілёў, дзе на прыпынках грамадскага транспарту расклеіла тэксты і выявы "з загадзя несапраўднымі сведчаннямі, якія зневажаюць гонар і годнасць кіраўніка дзяржавы, спалучаныя з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве".
25.05.2024 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Асуджаны за размяшчэнне пастоў і відэапаведамленняў у сацсетках і месэнджарах, на думку абвінавачання, якія абражаюць Лукашэнку А.Г. і якія распальваюць варожасць.
04.10.2022 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда, прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў канцы 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Работнік "Скідальскага цукровага камбіната". Раней быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту па адміністратыўным артыкуле. У сям'і двое непаўналетніх дзяцей.
28.09.22 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Студэнт-трэцякурснік. Быў жорстка затрыманы ў аўтамабілі са сваёй маці. У аўтамабілі былі прастрэлены колы і разбіта шкло сілавікамі. Пры затрыманні прымяняўся насілле. Маладога чалавека абвінавацілі ў перавозцы "кактэйляў Молатава".
Як сам Сяргей тлумачыў на судзе, блізка да сэрца прыняў расійскае маштабнае ўварванне ва Украіну, сачыў за навінамі.
Пры гэтым з пачатку красавіка 2022 г. у яго сям'і пачаўся разлад. Спрабуючы зладзіцца з перажываннямі, звярнуўся да алкаголю.
14 красавіка на фоне чарговых сямейных праблем Сяргей Вайцюк з'ехаў з дому ў бок мяжы з Украінай. Сведкі па справе (памежнікі, кіроўца таксі і інш.) паказалі, што пры іх Сяргей казаў, што збіраецца ісці ў батальён Каліноўскага.
Вызвалены летам 2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.