У красавіку гэтага года стала вядома аб затрыманні ў Жлобіне траіх мужчын за 2020 год. Сярод іх-супрацоўнік БМЗ, які ў відэа сілавікоў заклікаў усіх, хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, добраахвотна прыйсці і здацца ў органы. Як высветліў "штодня", гэтым чалавекам аказаўся жлобінец Яўген Сізоў. Даведацца, што менавіта ён з'яўляецца супрацоўнікам БМЗ, стала магчыма з паведамлення ў сацсетках, дзе Яўгена віншуюць калегі з Днём нараджэння. На момант 2018 года ён працаваў валачыльшчыкам драцін СтПЦ-2.
На думку суда , Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Святлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасні ўдзельнічалі ў маршах у Мінску, "выходзілі на праезную частку" і "блакіравалі рух транспарту".
Двух братоў - Паўла і Уладзіміра Джэжор, і жонку аднаго з іх - Алену Нядбальскую абвінавацілі ва ўдзеле ў трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў - на чатырох) блакіроўцы дарозе. У прысудзе зазначаецца , што яны прынялі ўдзел у акцыях "з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве" .
На працэсе ўсе трое прызналі віну. З матэрыялаў справы вядома, што іх ідэнтыфікавалі па відэазапісах і фатаграфіях з праезнай часткі на акцыях пратэсту.
Алена і адзін з братоў былі да суда пад закладам у памеры 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетнія дзеці.
Вырак суда 17.05.2024:
3 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.