Аляксандр быў затрыманы 3 сакавіка 2022 года за відэа з удзелам ваеннага . На праўладных каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа.
Мужчыну прызналі вінаватым у "гвалце або пагрозе гвалту" ў дачыненні да салдата Міхаіла Крута. Падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Менску. Аляксандр проста ішоў на салдата, пакуль той адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.
Падчас допыту Аляксандра катавалі, пра што ён расказаў на судзе. Сваю віну мужчына не прызнаў.
17.02.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 28 лістапада 2024 г., цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
16.08.2022
15.08.2022 - Допрашивали Сашу. Віну не признает. Рассказал, что при задержании сильно и долго били. Следующее заседание суда 16.08.2022
16.08.2022
12.08.2022 - Допрашивали "подельника". Он вины не признал. Следующее заседание суда 15.08.2022
16.08.2022
11.08.2022 Приговор не вынесен. Следующее заседание суда 12.08.2022
Вырак суда 30.08.2022
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Андрэй быў затрыманы 2 сакавіка 2022 года за відэа з удзелам вайскоўца. На праўладных каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа.
Мужчыну прызналі вінаватым у «гвалце або пагрозе гвалту» ў дачыненні да салдата Міхаіла Крута за тое, што падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Менску, Андрэй проста ішоў на яго, пакуль ён адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.
Антона Кашчанку затрымалі яшчэ ў першы месяц паслявыбарчых пратэстаў. Затым на некаторы час яго вызвалялі, але пасля зноў узялі пад варту.
У абвінавачанні ўтрымліваецца мноства іншых эпізодаў, з якіх ствараецца ўражанне, быццам Антон Кашчанка арганізаваў усю пратэстную актыўнасць у Мазыры.
Вызвалены ў студзені 2024 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Уладзіміру ставілася ў віну тое, што 11 студзеня 2022 года ён патэлефанаваў у аператыўна-дзяжурную службу Ганцавіцкага РАУС, і, як сцвярджае бок абвінавачання, «наўмысна выказаў з выкарыстаннем ненарматыўнай формы моўнага выказвання» асабістае пасланне Лукашэнкі «у сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў».
Спачатку Яўгена затрымалі па адміністратыўнай справе, асудзілі на 5 сутак, потым па новым пратакол на 15 і яшчэ пазней на 13 сутак. Пасля чаго яго затрымалі па крымінальнай справе.
Паводле абвінавачання , Яўген распаўсюджваў у інтэрнэце «заведама непраўдзівыя дадзеныя і паклёп» на начальніка ДАІ, кіраўнікоў гомельскага АМАПу і супрацоўніцу Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога — у справе было шасцёра пацярпелых. Распаўсюджванне заключалася ў тым, што Галіч пераслаў у асабістым паведамленні два чужыя артыкулы, дапісаўшы ад сябе: «Можам паўтарыць».
У судзе гэта палічылі заклікам да масавых акцый.
У пачатку студзеня 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.08.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Судовае паседжанне затрымалася з прычыны таго, што Каласкова паведаміла па тэлефоне свайму абаронцу, што затрымліваецца, бо едзе з Крычава. Праз паўдня чакання памочнік пракурора звярнуўся да суддзі з прапановай у сувязі з няяўкай падсуднай змяніць ёй меру стрымання з падпіскі аб нявыездзе на зняволенне пад варту і абвяшчэнне яе. у вышук.
07.02.2023 вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вядома, што Уладзіміру інкрымінавалі 8 эпізодаў абраз - у адрас прадстаўнікоў улады мужчына пакінуў зняважлівыя каментары ў «Аднакласніках», а таксама распаўсюдзіў іх персанальныя дадзеныя.
Пра дэталі абвінавачання па іншых артыкулах нічога невядома.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены зімой 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Міхасю яму 59 гадоў. Мужчына жанаты, у яго жонкі інваліднасць і яна мае патрэбу ў штодзённай дапамозе. На ўсіх месцах працы, дзе раней ён быў працаўладкаваны, яго характарызуюць як станоўчага з усіх бакоў чалавека.
Яго вінавацяць у тым, што 22 чэрвеня 2020 года ў «Аднакласніках» пад пастом Вольгі Карач ён пракаментаваў фота, на якім старшы лейтэнант Вольніч разам з іншымі супрацоўнікамі міліцыі брутальна затрымлівае мужчыну.
09.05.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.