Міхаіл, уладальнік ювелірнай майстэрні «Самародак», вырабляў упрыгожванні для ўдзельнікаў рэканструктарскіх клубаў і вывучаў гісторыю Сярэднявечча. У лютым 2022 года ён быў затрыманы і пазней асуджаны паводле абвінавачання ў «паклёпе і абразе Лукашэнкі», а таксама па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады».
У траўні 2024 года адбылося новае судовае паседжанне, па выніках якога Міхаілу ўзмацнілі жорсткасць умовы ўтрымання, перавядучы яго на турэмны рэжым.
У лютым 2025 года яго зноў асудзілі, на гэты раз па артыкуле «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання», прыгаварыўшы да абмежавання волі. У выніку пасля пераліку агульны тэрмін зняволення павялічыўся на паўгоды.
Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Упершыню Сяргей быў асуджаны ў маі 2022 года па артыкуле за абразу службовай асобы і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем.
У студзені 2024 года яго зноў асудзілі па артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і таксама прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем. Абставіны і дэталі справы невядомыя.
Выйшаў на волюў лістападзе 2025г.
Вырак суда 11.05.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 19.01.2024
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 02.04.2024
прысуд пакінуты без змены.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
3 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
36-гадовы малодшы сын легендарнага беларускага бізнэсмэна з вёскі Камарова Эдуарда Вайцяховіча, ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі і быў арыштаваны ГУБАЗікам прама на мяжы.
Ён спрабаваў уехаць у Беларусь 14 студзеня 2022 года, яго доўга не адпускалі беларускія памежнікі, а пасля прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа з Мінска і адвезлі ў ізалятар на Акрэсціна.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку кастрычніка 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле абвінавачання, Ягор Багдзевіч з дапамогай спецыяльнага дадатку падрыхтаваў 10 ролікаў з урыўкамі з фільмаў і музычных кліпаў працягласцю да 10 секунд, у якіх твар кінагероя або спявачкі мяняў на твар Лукашэнку.
У канцы жніўня і ў пачатку верасня 2020 года абвінавачаны размясціў ролікі ў гарадской групе ў тэлеграме.
Спачатку Ягор быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Затым прысуд быў зменены на 2 гады.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.