Станіслава прызналі вінаватым у тым, што 10-11 жніўня 2020 года ён разам з іншымі людзьмі ўдзельнічаў у "масавых беспарадках" на вуліцах Брэста, бо не быў згодны з вынікамі выбараў.
Менавіта Станіслава Несцярука абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы "сродкі злачынства". Таксама, паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду «ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правага пэндзля» Ігару Калягіну, нанёс «пабоі» іншым пацярпелым.
Вызвалены летам 2024 года , поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў асуджаны па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэкса).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У красавіку 2025 года быў унесены ў спіс экстрэмістаў, як асуджаны па ч.1 арт.342 КК РБ, што азначае, што Сяргея ў 2025 годзе судзілі другі раз, але на гэты раз за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Прысуд невядомы.
Вырак суда 23.07.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Па версіі следства і абвінавачання, Мікалай у чэрвені 2020-га апублікаваў «абразлівы» каментар у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі. Гэта прызналі злачынствам паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Вырак суда 08.11.2021:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Былы работнік Генеральнай пракуратуры. Яго судзілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369), абразу прэзідэнта (арт. 368), абразу суддзі (арт. 391).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў 2023 годзе цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 28.12.2021:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Асуджаны за тое, што патэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 і, як палічыў суд, абразіў прэзідэнта. У Яўгена цяжкае хранічнае захворванне галаўнога мозга, якое патрабуе абавязковай аперацыі.
Вырак суда:
9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Згодна з падлікамі праваабаронцаў, Яўген цалкам адбыў тэрмін.
Салдат тэрміновай службы. Паводле версіі абвінавачання, Антон Бароўскі, які праходзіць тэрміновую службу з 10 па 11 жніўня 2020 года на праспекце Пераможцаў у Мінску ўдзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, выходзіў на праезную частку дарогі. Доказ яго віны – фатаграфіі, якія ён размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы.
Вырак суда:
3 месяцы арышту з адбываннем на гаўптвахце ваеннай камендатуры.
Намеснік дырэктара гімназіі №42 Менска, была затрыманая разам з дачкой Янай 22 снежня 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
30 снежня яе перавялі ў СІЗА.
Вызвалена ў канцы верасня 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Быў затрыманы 23 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Антон - майстар спорту па мястэчках, неаднаразовы пераможца і прызёр рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў. Працаваў кіроўцам у прыватнай фірме. Захапляецца футболам і гуляе за адну з каманд у чэмпіянаце Маладзечна па міні-футболе.
У ліпені 2022 г. стала вядома аб пераводзе Антона з СТ № 8 у бабруйскую ВК № 2.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы 27 снежня 2021 года пасля ператрусу ў доме. Пасля ізалятара яго перавялі ў СІЗА, прад'явілі абвінавачанне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Згодна з матэрыяламі справы, 29 верасня 2021 года Гаўрыленка прачытаў пра інцыдэнт з Зэльцэрам і Федасюком, пасля чаго скапіяваў карцінку і размясціў яе ў чаце «Магілёў **%», дзе ішло абмеркаванне гэтай падзеі, а таксама пакінуў свой каментар, цытата: «Ёсць нестыкоўкі . Не чуваць. Звычайна слабавікі крыюць як шаўцы».
Дзяржабвінаваўца сцвярджала, што з яго акаўнта таксама былі напісаны паведамленні: «Туды яму і дарога. +1», і: «не проста забіваць, а спальваць на вогнішчы».
Па падліках праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.