Судзяць за ўдзел у акцыях пратэсту 11 жніўня 2020 года: станавіліся ў счэпку на праезнай частцы дарогі. Таксама ў групе з неўстаноўленымі асобамі кідалі камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, палілі аўтамабільныя пакрышкі. Па хадайніцтве пацярпелых судовае пасяджэнне зрабілі закрытым у сувязі з тым, што "ў краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроены супраць супрацоўнікаў МУС, могуць быць раскрыты асабістыя дадзеныя пацярпелых". Вызвалены шляхам складання тэрмінаў за папярэднюю справу і тэрмін, які Максім адбываў у выхаваўчай калоніі.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 11 жніўня 2020 года: станавіўся ў счэпку на праезнай частцы дарогі. Таксама ў групе з неўстаноўленымі асобамі кідаў камяні і бутэлькі ў бок супрацоўнікаў міліцыі, паліў аўтамабільныя пакрышкі.
Па хадайніцтве пацярпелых судовае паседжанне зрабілі закрытым у сувязі з тым, што «ў краіне складаная палітычная сітуацыя, людзі настроеныя супраць супрацоўнікаў МУС, могуць быць раскрытыя асабістыя дадзеныя пацярпелых».
Па падліках праваабаронцаў вызвалены летам 2023 года.
Вырак суда:
1,5 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Жыхарка Маладзечна. Затрымана 30 лістапада 2021 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Вызвалена 20 жніўня 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Паводле абвінавачання, малады чалавек 6 верасня 2020 года, выкарыстоўваючы мабільны тэлефон, пакінуў у тэлеграм-чаце "Гродна для жыцця" сем каментароў.
Маладому чалавеку таксама ставіўся ў віну ўдзел у Маршы адзінства, а менавіта тое, што ён, «дэманструючы свой намер аказаць відавочнае непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікам органаў унутраных спраў з 14 да 17 гадзін арганізаваў, узяўшыся за рукі з іншымі грамадзянамі, счэпку, перагарадзіўшы ўваход у кнігарня “Раніца” па вуліцы Маставая, 33”.
Па падліках праваабаронцы вызвалены ў 2024 годзе цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Мужчыне прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе аб абразе Аляксандра Лукашэнкі за размешчаныя ў лістападзе 2020-га ў сацсетцы TikTok тры відэаролікі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў верасні 2023 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
1,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргею 35 гадоў, ёсць жонка і 3 непаўналетнія дзеці.
Быў затрыманы 13 кастрычніка 2021 года ў Іванава Брэсцкай вобласці.
12 студзеня суд прызнаў Сяргея Дубіка вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па ч.2 арт. 367 "Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", ч. 2 арт. 368 "Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь", арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады», арт. 188 «Паклёп».
У жніўні 2024 года вызвалены , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года за ўдзел у Маршы адзінства ў Гродне 6 верасня 2020 года, а праз тыдзень у дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Мужчына да суда ўтрымліваўся ў гродзенскай турме.
Прыгавор агучылі 13 снежня 2021 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены восенню 2023 года.
Вырак суда 13.12.2021:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.