Жыхар Мінска, які працуе менеджэрам па продажы аўтазапчастак, затрыманы 21.10.2021. У Андрэя двое дзяцей. Асуджаны за паведамленні ў чатах "Лябяжы 97" і "Цэнтральны 97".
Вызвалены ў пачатку мая 2025 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 13.06.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Жыхар Бярозы. Згодна з абвінавачаннем, 18.07.2021 у сваім інстаграм-акаўнце Говарка размясціў відэа, дзе выказаўся пра двух міліцыянтаў Бярозаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС РБ. У дадзеным відэа былі іх фатаграфіі. Дзеянні Говаркі кваліфікавалі як злачынства па арт.369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады), т.я. вусныя каментарызмяшчалі зневажальную і негатыўную адзнаку асоб пацярпелых".
Суд пастанавіў задаволіць іскі аб кампенсацыі маральнай шкоды па 1500 бел.рублёў кожнаму міліцыянту. Вызвалены ў канцы сакавіка 2022 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
12.04.2021 г. Яўген у прысутнасці свайго знаёмага дэманстратыўна разарваў і спаліў дзярж.сцяг РБ. Працэс быў зняты на відэа, якое выклалі ў сетку . Доступ да файла аказаўся вольным, таму перфоманс маглі глядзець і распаўсюджваць карыстальнікі інтэрнэту.
22.11.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
грамадзянін Беларусі, але нарадзіўся ў расейскім Магнітагорску. Мае траіх дзяцей. Па версіі абвінавачання, 8 красавіка 2021 года Юркоў у нецвярозым стане ненарматыўна выказаўся ў бок Лукашэнкі ў Маладзечанскім РАУС. Пад вартай з 8 лістапада 2021 года.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 25 красавіка 2023 г. поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па арт. 342 Крымінальнага кодэкса(Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
21.06.2022 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы 18 верасьня 2021 года. Спачатку яго асудзілі на 10 сутак арышту па адміністрацыйнай справе, але потым не адпусцілі, а перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе.
Сяргею прад'яўлена абвінавачанне па арганізацыі або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Выйшаў на волю ў красавіку 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 20.05.2022
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 19.08.2022
прысуд пакінуты без змены.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.