Згодна з версіяй абвінавачання, абвінавачаны з жніўня па студзень 2020 года сабраў з розных крыніц звесткі аб прыватным жыцці 27 праваахоўнікаў Гомельскай вобласці і пераслаў іх нявызначанаму колу асоб, якія адмініструюць дэструктыўны Telegram-канал. Уладзімір Кошка раней працаваў тры месяцы міліцыянерам у Дэпартаменце аховы. Праз некалькі гадоў зноў вярнуўся на пасаду супрацоўніка патрульна-паставой службы, але праз чатыры гады яго звольнілі. З канца 2019 года ён не працаваў. Па прыгаворы суда ўладзімр абавязаны выплаціць 13600 рублёў маральнай шкоды.
Арыштаваная за каментар па справе Зэльцэра. Па словах сваякоў, судзілі яе за відэа і каментары ў Tik-Tok. Аліна пакутуе на эпілепсію. Па справе прызначылі псіхіятрычную экспертызу - перапынак доўжыўся месяц. Дома палітвязню чакае дачка.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Гамяльчанін, ураджэнец Казахстана. Затрыманы ў Расіі ў кастрычніку 2021 года за ўдзел пратэсту ў Гомелі ў жніўні 2020 і быў змешчаны ў СІЗА. 3 мая 2022 года Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў расейскім уладам экстрадаваць Зубкова, яго адвакат Роза Магамедава («Грамадзянскае садзейнічанне») паведаміла аб гэтым дзяржорганы. Зубкова павінны былі вызваліць - тэрмін арышту заканчваўся 14 траўня 2022. Тым не менш, у 10 раніцы 13 траўня 2022 яго гвалтоўна экстрадавалі ў Беларусь, што з'явілася грубым грубым парушэннем міжнароднага права.
Вызвалены ў маі 2024 годапоўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 18.08.2022:
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Жыхар Салігорска, асуджаны за абразу былога намесніка начальніка салігорскай міліцыі Салаўя. З 12 кастрычніка 2021 года адбывае пакаранне. 14 лютага суд замяніў палітвязню 2 гады абмежавання волі з накіраваннем адкрытага тыпу на пазбаўленне волі.
Па падліках праваабаронцаў у лістападзе 2022 года цалкам адбыў пакаранне.
Вырак суда:
14.02.2022 замена рэжыму на 9 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Ураджэнец Казахстана. Працаваў на "Гродна-Азот". У Гродне быў затрыманы 4 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб абразе прадстаўніка ўлады.
У пачатку чэрвеня 2024 года вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Была затрымана 3 лістапада 2021 года ў рамках крымінальнай справы па двух артыкулах: 368 КК (Абраза прэзідэнта) і 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады). Жанчыну змясцілі ў СІЗА.
4 ліпеня Наталля выйшла на волю поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, нават не дачакаўшыся разгляду апеляцыйнай скаргі.
Быў затрыманы ў пачатку чэрвеня 2021 года пры расклейванні ўлётак з выявай Аляксандра Лукашэнкі. Сяргея пакінулі пад вартай і прад'явілі абвінавачанне па арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза прэзідэнта).
18 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынеслі прысуд.
31.07.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда:
2, 5 гады пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Віталя судзілі за каментар, пакінуты 16.08.2020 пад відэа з Караевым (тады міністр МУС), са словамі "ты злачынец", і які змяшчае "выказванне, выяўленае ў ненарматыўнай форме маўленчага выразу" . Акрамя таго, Віталя судзілі яшчэ і па ч.1 ст.368 (Абраза Прэзідэнта). 9 жніўня 2020 г. Віталь у Інтэрнэце пакінуў каментар пра ўжо "папярэднія вынікі галасавання", згодна з якімі Аляксандр Лукашэнка з вялікім адрывам апярэджваў сапернікаў. Выказаў сваю ацэнку такім вынікам, зноў жа, з выкарыстаннем "ненарматыўных форм маўленчага выразы" . Адбывае пакаранне з 11 снежня 2021 года.
Вызвалены ў дэкабе 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Абвінавачваецца ў тым, што размясціў на асабістай старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram у агульным доступе відэазапіс абразлівага зместу з негатыўнай ацэнкай інспектара ДПС Івана Зарэцкага ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў.
07.08.2022 вызвалены па сканчэнні тэрміну пакарання.
Была затрымана ў канцы верасня 2021 года па крымінальнай справе аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (тэлеграм-чата) і за перформанс на гарадскіх могілках, калі кампанія маладых людзей устанавіла на магілу партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскае.
Вясной 2023 года вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.