Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршы новай Беларусі 20 жніўня 2020 года і выхадзе на праезную частку. Яго апазналі па фатаграфіі ў інтэрнэце, а таксама праз дадзеныя мабільнага аператара аб знаходжанні абаненскага нумара Лагойка ў месцы пратэсту. Уладзіслаў поўнасцю прызнаў віну.
Уладзіслаў працаваў у адкрытым акцыянерным таварыстве авіяканструктарам, мае сярэдне-спецыяльную адукацыю.
Мінчука абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён поўнасцю прызнаў віну. Мужчыну апазналі па відэазапісе з акцыі пратэсту ў ягоным тэлефоне і па дадзеных аб ягоным месцазнаходжанні ад мабільнага аператара. А таксама У Мікіты знайшлі байку з капюшонам, у якой ён быў на мітынгу.
Згодна з судовай пастановай, "учыненае абвінавачаным злачынства стварае атмасферу ўсёдазволенасці". Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў судовай зале.
Мікіта Кавалеўскі мае вышэйшую адукацыю, беспрацоўны.
Мастачка. Ганну затрымалі ўвечары 29 лістапада 2023 года ў кавярні "Маркс" у Менску. Праз два дні над мастачкай адбыўся суд па арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне). Згодна з пратаколам, Ганна "дэманстравала карціну з БЧБ-сцягам, што стала даступна неабмежаванаму колу асоб".
Сваю віну Крук не прызнала і патлумачыла суду, што сапраўды размясціла ў кавярні сваю карціну, але на ёй няма выявы бел-чырвона-белага сцяга. У выніку суд пастанавіў арыштаваць дзяўчыну на 13 сутак.
Цяпер Ганна ўтрымліваецца пад вартай у рамках крымінальнай справы.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, "у натоўпе разам з іншымі грамадзянамі, якія мелі пратэстную сімволіку, рухаўся па праезнай частцы дарогі". Мікіта поўнасцю прызнаў віну. Яго апазналі па пратэстных фатаграфіях у інтэрнэце.
Мікіта Новік працаваў поварам у адкрытым акцыянерным таварыстве.
Тамару разам з дачкой затрымалі праз фота з жаночых маршаў. Але на ўсіх прадстаўленых выявах жанчыны стаяць на пешаходных сцежках.
Тамара-дырэктар Асацыяцыі прыкладной эстэтыкі і СПА Беларусі, а Юлія - яе намеснік у гэтай арганізацыі. Асацыяцыя распрацоўвае дзяржаўныя стандарты па спа-паслугах. Юлія і Тамара маюць уласны бізнэс-фірму "Каралеў Трэйд", якая існуе больш за 15 гадоў. Кампанія прадае паслугі і тавары ў сферы «прыгажосці, спа і велнес». Акрамя касметыкі, гэта яшчэ і апараты для стварэння спа-зон і салонаў прыгажосці, а таксама паслугі па афармленні салонаў пад ключ.
Юлію разам з маці затрымалі праз фота з жаночых маршаў. Але на ўсіх прадстаўленых выявах жанчыны стаяць на пешаходных сцежках. Вядома, што ў Юліі ёсць 4-гадовы сын. Разам з мужам Алесем Місуным яна займаецца лёгкай атлетыкай і рэгулярна бегае паўмарафоны. Алесь-адзін з самых паспяховых маладых прадпрымальнікаў Беларусі. Ён сузаснавальнік digital-агенцтва Qmedia.
Юлія і яе маці Тамара маюць уласны бізнэс-фірму "Каралеў Трэйд", якая існуе больш за 15 гадоў. Кампанія прадае паслугі і тавары ў сферы «прыгажосці, спа і велнес». Акрамя касметыкі, гэта яшчэ і апараты для стварэння спа-зон і салонаў прыгажосці, а таксама паслугі па афармленні салонаў пад ключ.
Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў "Маршы герояў" 13 верасня 2020 года ў Мінску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Юлія на плячах несла бел-чырвона-белы сцяг і паказвала рукой знак "V". На судзе жанчына паведаміла, што выходзіла са знаёмымі на праезную частку, каб сфатаграфавацца.
Мінчанку апазналі па фатаграфіі з акцыі пратэсту і з дапамогай звестак мабільнага аператара аб тэлефонных злучэннях яе абаненцкага нумара.
Акрамя гэтага ў судовай пастанове паведамляецца аб "актыўным садзейнічанні выкрыццю іншых удзельнікаў злачынства" з боку Юліі. Нібыта Юлія прадставіла асабістыя дадзеныя іншых удзельнікаў Маршу, якія былі разам з ёй на фатаграфіі. Яе адвакат прасіў улічыць гэты факт і змякчыць пакаранне. Але суд адмовіў, бо "абвінавачаная ўказала толькі абставіны здзейсненага ёю злачынства".
Да суда Юлія знаходзілася пад залогам памерам 18 500 рублёў. Юлія на момант суда была цяжарная.
Бацьку траіх непаўналетніх дзяцей (2013, 2016 і 2019 года нараджэння) затрымалі ў канцы кастрычніка 2023 года і да суда змясцілі пад варту.
Па матэрыялах абвінавачання, Іван Станкевіч у верасні 2020 года разам з іншымі асобамі прыняў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, парушаў грамадскі парадак, выходзіў на праезную частку дарог і перашкаджаў працы грамадскага транспарту.
Іван - дырэктар па аўдыце вядомай сталічнай кампаніі B1.
Вырак суда 29.12.2023:
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.