Прэс-сакратар "А1".
Ён быў затрыманы 10 снежня і прыгавораны да адміністрацыйнага арышту. Але пасля яго адбыцця на волю ён не выйшаў.
Пасля затрымання на праўладных каналах з'явілася «пакаянае відэа», на якім ён казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з ягонай прафесійнай дзейнасцю. Але ў кампаніі затым заявілі, што Мікалай не меў доступу да дадзеных кліентаў.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, аднак стала вядома , што Мікалая Брэдзелева прызналі невінаватым па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і апраўдалі за недаказанасцю ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.
Яго абвінавацілі ў выдзяленні грашовых сродкаў для свядомага забеспячэння дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса) — блогера Антона Матолькі абверг дадзенае абвінавачанне.
Па падліках выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г.
- Аб'яднанні
- Адміністратары TG-каналаў
- Актывісты
Павел быў затрыманы ў сакавіку 2021 года супрацоўнікамі ДАІ на трасе каля Мінска, дзе ў яго машыне былі знойдзены ўлёткі, газеты і стыкеры; паводле звестак Следчага камітэта, былі канфіскаваныя "тысячы асобнікаў пратэстных газет, стыкераў з незарэгістраванай сімволікай і ўлётак". У ведамстве яго адразу пасля затрымання называлі адміністратарам тэлеграм-канала "Атоліна".
На момант затрымання Павел працаваў у прыватнай рэкламнай кампаніі, раней быў відэаінжынерам на тэлебачанні. У 2020 годзе ўваходзіў у штаб кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка.
У студзені 2022 года ён быў асуджаны па абвінавачанні ў вырабе і распаўсюджванні пратэстнай паліграфічнай прадукцыі (улётак, стыкераў, газет), а таксама ва ўдзеле ў нядзельных маршах, якія праходзілі ў Мінску ў жніўні-верасні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў кастрычніку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр, бяздомны з Мінска, у 2021 годзе каля дзесяці разоў затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле за «несанкцыянаванае пікетаванне». Пратаколы складаліся за плакаты, на якіх звычайна адлюстроўваўся сцяг БССР і змяшчаліся просьбы аб дапамозе. У адзін з выпадкаў яго затрымалі за БЧБ-плакат з тэкстам: «Вярніце мне дзяцінства, юнацтва мне вярніце, і першае каханне. Дапамажыце забыць лагеры і няхай жыве Народная Рэспубліка Беларусь».
Паводле звестак, на Акрэсціна ён правёў не менш як 130 сутак адміністрацыйнага арышту. Часцей за ўсё Аляксандра затрымлівалі ля станцыі метро «Каменная Горка», дзе ён праводзіў час з ламінаваных таблічкамі і збіраў сродкі на жыццё. Часам яго можна было ўбачыць з дробнымі жывёламі. Вядома, што агулам ён правёў каля 22 гадоў у месцах пазбаўлення волі.
1 снежня 2021 года ён быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў» і змешчаны ў СІЗА да суда.
У сакавіку 2022 года Аляксандра прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Уладзімір быў затрыманы ў снежні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і змешчаны пад варту ў СІЗА.
У траўні 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Іван быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года ў публічнай абразе Лукашэнкі ў сацыяльных сетках і прыгавораны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
17 кастрычніка 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў 19 кастрычніка 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Валянцін быў прызнаны вінаватым у тым, што ў чэрвені 2020 года размясціў выяву ў адным з забароненых Telegram-каналаў з надпісам, які насіў, на думку дзяржаўнага абвінавачання, абразлівы характар у адрас Лукашэнкі. Падчас судовага працэсу высветлілася, што лінгвістычная экспертыза неадназначна ацаніла гэты надпіс і не прызнала яго наўпрост абразлівым гонар і годнасць Лукашэнкі. Нягледзячы на гэта, Валянцін быў прыгавораны да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». У снежні таго ж года яго прызналі вінаватым за сарваны сцяг на адной з вуліц Гомеля і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Максім быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «здзек з дзяржаўных сімвалаў». У снежні таго ж года яго прызналі вінаватым за сарваны сцяг на адной з вуліц Гомеля і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў чэрвені 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Быў затрыманы паводле інфармацыі ГУБАЗІК 16.12.2021 у сябе дома ноччу.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту 9 жніўня 2020 года. Быў апазнаны па відэаматэрыялах.
У 2023 годзе мяркуючы па ўсім быў пераведзены на турэмны рэжым.
Вызвалены летам 2025 года пасля заканчэння тэрміну пакарання.
Сяргей, супрацоўнік фабрыкі "Лагуна" ў Баранавічах, быў асуджаны ў снежні 2021 года за каментар, пакінуты ў Telegram-канале "Баранавічы 97%" у адрас Лукашэнкі, які быў напісаны 17 верасня 2020 года.
Вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Павел быў прызнаны вінаватым па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі. Крымінальная справа ў дачыненні да Паўла была ўзбуджана за тое, што падчас збору грамадзян у Гарадзішчы 18 верасня 2020 года, калі пажылога мужчыну затрымлівала міліцыя, ён перашкаджаў затрыманню, у выніку чаго ўдарыў міліцыянера.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Зміцер быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за каментар у сетцы «УКантакце» у дачыненні да прадстаўнікоў праваахоўных органаў, які суд палічыў абразлівым. У Дзмітрыя дома засталіся цяжарная жонка і маці-інвалід.
Вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Андрэй, індывідуальны прадпрымальнік, быў затрыманы 23 красавіка 2021 года пры спробе вылецець у Маскву. Тады ён і даведаўся аб узбуджэнні ў дачыненні да яго крымінальнай справы па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады".
У жніўні 2021 года Андрэя абвінавацілі ў абразе камандзіра АМАП прапаршчыка Кавальчука за каментар, пакінуты ў Telegram-чаце "Карнікі Беларусі", і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і змешчаны ў СІЗА.
У сакавіку 2022 года яго асудзілі за ўдзел у счэпцы на акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску. Вядома, што падчас акцыі пратэсту ён атрымаў траўму галавы.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
