Як сцвярджае канал сілавікоў, Ілля прыйшоў у ГУБАЗіК сам, бо трапіў на фота, дзе былі ён і яго сябры.
Праўладныя каналы сцвярджаюць , што пасля таго, як ён добраахвотна прыйшоў да іх у падраздзяленне, замест утрымання ў СІЗА ён атрымае падпіску аб нявыездзе, а пакаранне, хутчэй за ўсё, не будзе звязанае з рэальным пазбаўленнем волі.
Іллі 31 год, ён нядоўга працаваў у «Зелянбуд». У апошні час, паводле інфармацыі ў сацсетках, мужчына працуе ў Расіі - у 2019-м гэта была будаўнічая кампанія.
Дар'я скончыла фармацэўтычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. А пасля адпрацоўвала ў адной з менскіх аптэк. Меркавана яе затрымалі разам з Алінай Будай .
Інфармацыя пра затрыманне дзяўчыны з'явілася ў праўладных каналах, былі запісаныя “пакаяльныя” відэа, дзе затрыманых абвінавачвалі ў нелаяльным стаўленні да Лукашэнкі і негатыўным стаўленні да расейскіх вайскоўцаў.
Максіма затрымалі 16 жніўня 2023 года на трое сутак, затым ён быў вызвалены да суда пад даручальніцтва. Да затрымання працаваў на пуцявой машыннай станцыі нумар 117 "Жлобін-Паўночны".
Паводле матэрыялаў абвінавачання, Калінічэнка, "дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі прыкладна да 01 гадзіны 30 хвілін 10 жніўня 2020 года, стаялі на праезнай частцы вуліцы, перашкаджаючы руху грамадскага і іншага транспарту, пляскалі ў ладкі, гучна крычалі, свісталі, розныя лозунгі, дэманстратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляліся ад выканання вышэйназваных законных патрабаванняў прадстаўнікоў улады".
Падрабязнасці справы сталі вядомыя з апублікаванага прысуду . Там пазначана, што Івана Вацлававіча трымалі тры дні пад вартай з 10 ліпеня 2023 г., а потым перавялі пад хатні арышт. З-пад хатняга арышту яго вызвалілі толькі пасля абвяшчэння прысуду 22 жніўня.
Прэтэнзіі да пенсіянера заключаліся ў тым , што ён у сацсетцы «Аднакласнікі» адзначыў як упадабаную адну публікацыю. У той публікацыі абвінавачанне выявіла нібыта несправядлівыя дадзеныя аб тым, што А.Лукашэнка мае дачыненне да злачынстваў трох відаў («акт тэрарызму», «забойства», «перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў»).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.