Павел быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці» і «стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзел у ім», і змешчаны ў СІЗА да суда.
У траўні 2022 года яго асудзілі за стварэнне закрытага дваровага Telegram-чата і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ірына была затрымана 20 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства, учыненае групай асоб».
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі за перформанс на гарадскіх могілках у Віцебску: кампанія маладых людзей устанавіла на магіле партрэт Лукашэнкі і адкрыла шампанскія.
Вызвалена вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "здзек з дзяржаўных сімвалаў" за зрыў дзяржаўнага сцяга, замацаванага на краме "Паўднёўка" ў горадзе Баранавічы.
Аляксандр мае непаўналетняга сына, якога неабходна вазіць на лячэнне ў Менск кожны месяц.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў канцы 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.11.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Яўген быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту і перакрыцце дарог у 2020 годзе ў Мінску, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 14.12.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў прызнаны вінаватым па артыкуле «неправамернае завалоданне кампутарнай інфармацыяй» за тое, што размясціў на пляцоўцы «Карнікі Беларусі» дадзеныя аб некалькіх мясцовых міліцыянтах, і быў прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда дата невядомая
1 год абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 15.11.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вызвалены ў 2024 годзе, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 15.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Іван быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту да суда.
У студзені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Марк быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і ўзяты пад варту.
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 10 жніўня 2020 года ў Жлобіне, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 17.01.2022
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Арцём быў прызнаны вінаватым летам 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады". Згодна з тэкстам абвінавачання, ён у лістападзе 2020 года ў групе «Карнікі Беларусі» прачытаў пра тое, што падпалкоўнік Д. Д. Вішнеўскі, начальнік ІСН Аршанскага РАУС, збіваў дзяўчыну, не ўтрымаўся і пакінуў каментар.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 18.06.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 700 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым па артыкуле «абраза Лукашэнкі» за размяшчэнне яго фатаграфій у Viber з каментарамі і прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда дата невядомая
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Зміцер са жніўня 2020 года неаднаразова падвяргаўся палітычнаму пераследу з боку сілавікоў: прэвентыўныя затрыманні, ператрусы і штрафы.
Упершыню яго асудзілі ў снежні 2020 года па крымінальнай справе за «крадзеж рацыі» ў супрацоўніка АМАП падчас акцыі пратэсту і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
У лістападзе 2021 года Зміцер зноў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «паклёп», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі».
У студзені 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі, а таксама да выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Барыс быў затрыманы ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У красавіку 2022 года яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла 23 жніўня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 07.04.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў канцы лютага 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.