- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Анатоль быў прызнаны вінаватым у траўні 2021 года ва ўдзеле ў паслявыбарнай акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Мінску. Паводле абвінавачання, гэта выявілася ў тым, што ён далучыўся да групы грамадзян, якія выкрыквалі правакацыйныя лозунгі. Таксама Анатоля абвінавацілі ў тым, што ён узяў пясок з клумбы і кінуў яго ў бок супрацоўнікаў МУС.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Валянціна была прызнана вінаватай у студзені 2022 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" пад публікацыяй, якая тычыцца старшага ўчастковага інспектара аддзела ўнутраных спраў Першамайскага раёна Бабруйска Магілёўскай вобласці, капітана міліцыі Андрэя Комара.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Мікалай, былы сельскі дэпутат, быў затрыманы 14 студзеня 2021 года. Да гэтага, 6 студзеня, у яго прайшоў вобшук. Следчыя шукалі «экстрэмізм і сімволіку», аднак нічога не выявілі. У пастанове на вобшук указвалася, што Мікалай «нелiцэпрыемна» выказаўся пра Усебеларускі народны сход.
Падставай для затрымання стаў яго ліст у раённую газету «Маяк» з нагоды абмеркавання змяненняў у Канстытуцыю. Першапачаткова яго дзеянні былі кваліфікаваныя як распальванне сацыяльнай варожасці, а раённая газета апублікавала крытычны артыкул. Пазней абвінавачанне было перакваліфікавана.
У чэрвені 2022 года Мікалая прызналі вінаватым па артыкуле «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены 28 чэрвеня 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Ала была прызнана вінаватай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага хлопца.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Гаянэ, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава, была затрымана 26 лістапада 2021 года пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы яе кватэры і правялі ператрус. Першапачаткова яе даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі" і прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Яе перавезлі ў Мінск у ІЧУ на Акрэсціна, а потым змясцілі ў СІЗА.
У красавіку 2022 года Гаянэ прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У студзені 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі з адбываннем пакарання ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Аляксей, пенсіянер і былы пілот-інструктар «Боінга», быў прызнаны вінаватым адразу па трох крымінальных артыкулах: «абраза прадстаўніка ўлады», «абраза суддзі» і «паклёп», і прыгавораны да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, а таксама да выплаты буйной маральнай кампенсацыі «пацярпелым».
Паводле абвінавачання, з кастрычніка 2020 года па сакавік 2021 года ён на розных Telegram-каналах пакідаў каментары з мэтай публічна абразіць і прынізіць прадстаўнікоў улады. У каментарах для негатыўнай ацэнкі супрацоўнікаў ён выкарыстоўваў ненарматыўную лексіку. Цалкам прызнаў віну.
Аляксей звольніўся з працы, бо пасля першага допыту ў яго пагоршыўся стан здароўя і ён не прайшоў медкамісію.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Яніна была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту — Маршы адзінства, які праходзіў 6 верасня 2020 года ў Гродне.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Георгій быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў Facebook пад публікацыяй Уладзіміра Лазарава з фатаграфіяй супрацоўніка Бабруйскага ГУУС, падпалкоўніка Сяргея Рудзько.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Пенсіянер МУС. Скончыў ВДУ ім. Машэрава.
Яму прад'явілі абвінавачанні па арт. 342, арт. 368 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Падчас суда знаходзіцца пад вартай.
Якаў цікавіцца журналістыкай, фізікай, рэлігіяй, філасофіяй, аўтамабілямі.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 12 чэрвеня 2023 г.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Сяргей, пенсіянер, які пакутуе ад анкалагічнага захворвання, быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча.
Нягледзячы на тое, што Сяргей сцвярджаў, што ён не з'яўляецца палітычна актыўным і ў асноўным бавіць час на лецішчы, а каментар пакінуў выпадкова з-за кнопкі пад публікацыяй, яго прыгаварылі да абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю і дзяржаўныя выдаткі.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
- Выкладчыкі
Эма была затрымана ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года Эме змянілі меру стрымання і перавялі з СІЗА пад хатні арышт.
У лістападзе 2022 года яе прызналі вінаватай паводле артыкулаў «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і ўзялі пад варту ў зале суда.
Вызвалена ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы назначаны судом тэрмін пакарання.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што супраць Эмы завялі новую крымінальную справу па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады». Пра гэта стала вядома са зводкі здарэнняў, апублікаванай у мясцовай раённай газеце.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Людміла, пенсіянерка з анкалагічным захворваннем, за паўгода да суда перажыла ператрус, каля дзесяці допытаў, праверку па адной крымінальнай справе і абвінавачанне па іншай. У верасні 2021 года яе прызналі вінаватай у абразе супрацоўніка міліцыі з Вілейкі — Жарыкава: нагодай стаў каментар пад адным з пастоў у сацыяльнай сетцы, які складаўся з адзінага слова «твар».
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Пенсіянеры
Сяргей быў затрыманы і асуджаны па абвінавачанні ў абразе службовых асоб. Па версіі следства, 2 красавіка 2021 года ён накіраваў электронныя лісты ў пракуратуру Віцебскай вобласці і ў раённы выканкам, якія змяшчаюць абразлівыя выказванні ў адрас намесніка пракурора і першага намесніка старшыні райвыканкама. Экспертыза палічыла фармулёўкі лістоў зняважлівымі і накіраванымі на стварэнне негатыўнай выявы прадстаўнікоў улады.
Акрамя таго, яму паставілі парушэнне правілаў захоўвання зброі і незаконнае захоўванне выбуховага рэчыва — дымнага пораху, прыдатнага для выбуху.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Віктар быў асуджаны за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Уладзімір, пенсіянер і былы вадзіцель Жлобінскага РАУС, быў затрыманы 26 мая 2021 года за ўдзел у акцыі пратэсту і праз тры дні змешчаны пад варту. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта з'яўляўся арганізатарам і ўдзельнікам масавых беспарадкаў у Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года: стаяў у счэпцы, перакрываў рух транспарту і супраціў супрацоўнікам міліцыі. Па версіі абвінавачання, ён таксама ўжываў гвалт да міліцыянтаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, аднак Уладзімір сцвярджаў, што быў цвярозы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
