Аляксандр быў прызнаны вінаватым у кастрычніку 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 04.10.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Сяргей быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Акрамя пазбаўлення волі суд прысудзіў Аляксандру штраф 100 базавых, а таксама пакрыццё іску на 1500 рублёў.
31.01.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 30.11.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікалай быў затрыманы 29 верасня 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У верасні 2022 года яго асудзілі па артыкуле "дыскрэдытацыя Беларусі" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі і буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Цімафей быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Яўген быў затрыманы ў жніўні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», і ў лістападзе таго ж года абвінавачаны ў тым, што скінуў з агульнага балкона вышыннага паверха на міліцыянтаў драўляныя дзверы ў жніўні 2020 года.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Ірына была затрымана 23 жніўня 2021 года за тое, што пакідала паведамленні ў тэлеграм-канале "Мазыр 97", які быў прызнаны "экстрэмісцкім".
У лістападзе 2021 года яе прызналі вінаватай па артыкулах "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных" і прыгаварыліі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалена ў чэрвені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "знявага прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага, а таксама за каментар, пакінуты ў адрас капітана міліцыі з Бабруйска Андрэя Комара.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 05.11.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Аляксандр быў прызнаны вінаватым у лістападзе 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты пад публікацыяй фатаграфіі супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі Ганцавіцкага РУУС Ігара Вольніча, на якім ён прыціснуў каленам да зямлі затрыманага.
У лютым 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 01.11.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Аляксандра прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага — міліцыянта, які ўпаў падчас бойкі 29 траўня 2020 года на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты. Па версіі абвінавачання, Андрэй пакінуў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» каментар з лаянкай абразай у адрас Казлоўскага, якая зневажае гонар і годнасць прадстаўніка ўлады.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 05.11.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1087 рублёў кампенсацыі.
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.