Сяргея судзілі за два каментары ў бок двух прадстаўнікоў улады, якія ён пакінуў у 2020 годзе. Кожнаму Лебядзінскі павінен выплаціць па 1500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Асуджаная за ўдзел у пратэстах 2020 года. Вераніку, якая трымала ў руках плакат бел-чырвона-белага колеру з надпісамі, ідэнтыфікавалі па фота на адным з сайтаў.
Яўгену абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску і ў выхадзе на праезную частку на праспектах Незалежнасці і Пушкіна. Згодна з судовай пастановай, мінчанка паказвала рукой знак "вікторыя" і выкарыстоўвала бел-чырвона-белы сцяг "у якасці пратэстнай сімволікі" .
Савасцеева цалкам прызнала сваю віну. Жанчыну апазналі па фатаграфіі ў адным з тэлеграм-каналаў.
Паводле абвінавачання, Максім Палуянчык 14 жніўня 2020 года прыняў актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па вуліцы Брэсцкай у Фаніпалі. Пры гэтым "разам з іншымі выходзіў на праезную частку вуліцы, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, пляскаў у ладкі і непадпарадкоўваўся законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі". Быў апрануты ў белую майку і чырвоную байку.
Таццяна была асуджаная ў красавіку 2023 года за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Да суда знаходзілася пад асабістым даручальніцтвам.
Генадзя вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння рашэння. Да прысуду ён знаходзіўся пад вартай.
Мужчыну прызналі вінаватым ва ўдзеле ў адным з Маршаў, падчас якога ён таксама "перашкаджаў руху транспартных сродкаў". Генадзь прызнаў віну і расказаў, што выходзіў на праезную частку і здымаў усё на тэлефон.
Спачатку Галіну затрымалі па арт. 108 КПК (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства). Пазней стала вядома, што яе абвінавацілі па арт. 342 КК РБ.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.