Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Ілля не толькі ўдзельнічаў у акцыях пратэсту 2020 года, але і "рабіў экстрэмісцкія" татуіроўкі, у тым ліку нібыта "якія распальваюць міжнацыянальную варожасць на фоне ўкраінскага канфлікту."
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту, 1 траўня быў пераведзены ў СІЗА па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту
14 ліпеня 2023 г. разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Лапко Максім.
7 жніўня 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска суддзя Лаўрыновіч Вольга будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
Увечары 27 сакавіка Аліна пайшла ў Следчы камітэт для дачы паказанняў у якасці сведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту ў г. Мінску і на волю ўжо не выйшла. Пасля чаго яна некалькі месяцаў правяла ў СІЗА.
У зняволенні ў Гаравой абвастрыўся шэраг хранічных захворванняў. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць. 30 траўня ёй прызначылі 1 год "хатняй хіміі".
Ужо 13 чэрвеня яе зноўку затрымалі. Ёй ставяць у віну яшчэ адзін эпізод удзелу ў мірнай акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Па словах праваабаронцаў , Аліна знаходзіцца пад хатнім арыштам да суда.
Судзіць яе будуць у судзе Круглянскага раёна 10 жніўня 2023 года. Разам з дзяўчынай па справе праходзяць Алеся Фрыгіна і Павел Таланаў.
Апеляцыйны суд, які адбыўся 29.08.2023 адмяніў прысуд круглянскага суда ад 30.05.2023. Справа будзе накіравана на новы разгляд у іншы раённы суд Магілёўскай вобласці.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.