Выносіла абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіла пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 14230 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 379 сутак. Судзіла ўдзельнікаў акцый салідарнасці ў ліпені і чэрвені 2020 года. Таксама судзіла тых, хто хацеў пакінуць подпіс за альтэрнатыўных кандыдатаў падчас перадвыбарнай кампаніі. У студзені 2020 і снежні 2019 года судзіла ўдзельнікаў акцыі за незалежнасць Беларусі. У снежні 2019 года судзіла ўдзельнікаў перадвыбарных пікетаў і мітынгаў. У студзені 2019 года вынесла пастанову ў дачыненні да Вячаслава Касінерава аб прызнанні яе вінаватай у распаўсюджванні інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў па частцы 2 артыкула 17.11 КаАП РБ, і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага спагнання ў памеры 50 базавых. У жніўні 2018 года судзіла ўдзельнікаў акцыі салідарнасці ў падтрымку незалежнага прафсаюза РЭП.

Віталь быў асуджаны ў верасні 2021 года за цялесныя пашкоджанні, прычыненыя супрацоўніку міліцыі Уладзіславу Сувораву падчас ператрусу 23 красавіка 2021 года. Па версіі абвінавачання, ён ударыў дзвярыма па пальцах міліцыянта, выклікаўшы пераломы і драпіны.
У судзе Віталь патлумачыў, што ў той дзень знаходзіўся дома з сям'ёй, калі пачуў крык жонкі. У калідоры ён убачыў сына і не менш за чатырох мужчын у спартыўных касцюмах і масках, якія біліся ў кватэру без апазнавальных знакаў. У шокавым стане ён спрабаваў утрымаць дзверы, не падазраючы, што перад ім супрацоўнікі міліцыі, і не ўсведамляў, што мог пашкодзіць іх пальцы. Віталь падкрэсліў, што калі б адразу зразумеў, што гэта міліцыянеры, сітуацыя б не адбылася.
Суд прыгаварыў яго да абмежавання волі з накіраваннем і выплаты буйной кампенсацыі.
Пакінуў Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 07.09.2021
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 3000 рублёў кампенсацыі.
Суд па змене рэжыму 13.12.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.