Дзяніс Аляксандравіч Кавалёў
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Намеснік начальніка рэжымнага аддзела.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Дзяніс Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кавалёў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая калонія №15 горада Магілёва. Намеснік начальніка рэжымнага аддзела.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кавалёў Дзяніс Аляксандравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у рамках якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў.
Кавалёў вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання ў дачыненні да палітвязняў на тэрыторыі ПК №15 горада Магілёва.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Сілавікі
Мікалай — беларускі палітык і старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Упершыню ён быў асуджаны 6 жніўня 2021 года і прыгавораны да трох месяцаў арышту за «разгалошванне дадзеных следства па справе Каардынацыйнай рады». Ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін і выйшаў на волю 26 сакавіка 2022 года.
27 ліпеня 2022 года Мікалая зноў затрымалі ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Па версіі следства, агучанай начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргеем Паско, у жніўні 2020 года ён нібыта прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках у Мінску, кіраваў радыкальна настроеным натоўпам, даваў указанні пратэстуючым, заклікаў да блакіравання дарог і перашкаджання руху тэхнікі.
У лістападзе 2022 года Мікалая прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
У ліпені 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір быў затрыманы ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яго асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Падчас зняволення над Уладзімірам адбыўся чарговы суд — на гэты раз за пакінуты каментар на адрас супрацоўніка ДПС ДАІ з Горак Юрыя Дзям'янавіча ў тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі". Палітвязня прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем, і шляхам частковага складання тэрмін пазбаўлення волі ў калоніі павялічыўся на паўгода.
Уладзімір быў вызвалены ў красавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Спартсмены
Віктар быў затрыманы ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў траўні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дзяніс быў асуджаны 23 чэрвеня 2021 года за каментар аб дзеяннях АМАПа супраць мірных грамадзян.
Увесну 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Алег – журналіст “Радыё Свабода”, раней працаваў у газэце “Знамя юности” і быў адным са стваральнікаў агенцтва “РИД”. Летам 2020 года актыўна асвятляў пратэсты ў Беларусі і вёў стрымы, а ў жніўні пазбавіўся акрэдытацыі МЗС разам з іншымі журналістамі замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яго затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў, праз дзесяць дзён вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванага. 23 снежня таго ж года сілавікі зноў уварваліся ў яго дом і ўзялі пад варту па крымінальнай справе аб "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўным удзеле ў іх".
У сакавіку 2022 года суд прызнаў Алега вінаватым, заявіўшы, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях, падчас якіх "Мінсктранс" налічыў урон у памеры 56 тысяч рублёў.
У верасні 2022 года журналіст быў вызвалены ў межах памілавання.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Вячаслаў, настаўнік англійскай мовы Свіслацкай сярэдняй школы № 2, быў абвінавачаны ў паклёпе на Лукашэнку. 20 жніўня 2020 года кіраўніцтва Свіслацкага выканкама арганізавала сустрэчу з жыхарамі, на якую прыйшоў і Вячаслаў. Менавіта кіраўніцтва выканкаму абвінаваціла яго ў тым, што на гэтай сустрэчы ён абгаварыў Лукашэнку.
30 чэрвеня 2021 года суд прыгаварыў Вячаслава да пазбаўлення волі, і яго ўзялі пад варту ў зале суда.
У снежні 2022 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Андрэй — кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Наша Ніва", аўтар часопіса "Наша гісторыя". З 2006 да 2017 года быў галоўным рэдактарам выдання. 8 ліпеня 2021 года яго затрымалі па справе аб "групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пазней яму прад'явілі абвінавачанне па артыкуле аб "нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу" — за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных асоб замест юрыдычных асоб. Следства налічыла ўрон больш за 10 тысяч рублёў.
У сакавіку 2022 года яго прыгаварылі да пазбаўлення волі, нягледзячы на тое, што ўрон быў поўнасцю кампенсаваны.
У жніўні 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго ўзялі пад варту ў залі суда пасля абвяшчэння прысуду.
Вызвалены ў красавіку 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Андрэй быў асуджаны па артыкулах "Хуліганства" і "Здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў".
14 жніўня 2020 года ён на статуі жанчыны ў комплексе абеліска "Мінск-горад-герой" намаляваў круг з гарызантальнай рысай, чым, па версіі следства, апаганіў культурныя каштоўнасці і памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзімір, шматдзетны бацька, быў асуджаны ў чэрвені 2021 года і прыгавораны да пазбаўлення волі. Паводле абвінавачання, у жніўні 2020 года ён размясціў у адным з Telegram-чатаў абразлівыя паведамленні ў адрас супрацоўніка АУС з пагрозамі прымянення гвалту.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Сяргей быў затрыманы ў ліпені 2020 года па крымінальнай справе, узбуджанай за абразу Лукашэнкі. Да вынясення прысуду знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Са студзеня 2021 года прайшло чатыры закрытыя судовыя пасяджэнні — без удзелу адвакатаў і сведкаў. З 96 эпізодаў абвінавачання былі даказаны 13. У сакавіку 2021 года Сяргея прыгаварылі да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў жніўні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
У жніўні 2020 года падчас акцыі пратэсту Андрэй спрабаваў адвесці жанчыну ад АМАПа, за што быў жорстка збіты сямю сілавікамі. У РАУС яму выклікалі хуткую — з траўмай галавы, гематомамі і ранамі ён патрапіў у лякарню, дзе яму наклалі швы. Па факце збіцця была пададзена заява ў Следчы камітэт, але справу так і не распачалі. Аднак у канцы 2020 года супраць Андрэя завялі крымінальную справу, а ў красавіку 2021 года затрымалі ў рамках справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Мікалай быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
У пачатку красавіка 2022 года стала вядома, што Мікалаю ўзмацнілі жорсткасць від пакарання, і ў чэрвені таго ж года яго перавялі з папраўчай установы адкрытага тыпу ў калонію.
Вызвалены ў снежні 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Пётр, прадпрымальнік і тэлемайстар, упершыню быў затрыманы ў красавіку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле аб паклёпе. Нагодай паслужыў рэпост, зроблены ім 23 жніўня 2020 года на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" — публікацыя змяшчала выяву і каментар іншага аўтара, які тычыцца супрацоўніка Баранавіцкага РАУС. Пасля Пётр быў асуджаны і прыгавораны да абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу, а таксама да выплаты штрафу.
У студзені 2023 года ён быў вызвалены на падставе закону аб амністыі ад 7 снежня 2021 года. Пазней у тым жа годзе яго зноў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 2 артыкула 19.11 КаАП — за "распаўсюджванне, выраб, захоўванне або перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць".
У канцы красавіка 2024 года стала вядома аб новым затрыманні Пятра — па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых пратэстах, якія прайшлі ў жніўні 2020 года. Праз некалькі месяцаў ён быў асуджаны за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак", і па рашэнні суда прыгавораны да пазбаўлення волі.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Двойчы палітзняволенныя
Аляксандр — актывіст і былы каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". У 2019 годзе яго затрымалі напярэдадні парламенцкіх выбараў і асудзілі за тое, што ён на просьбу сяброўкі зняў кватэру для грамадзяніна Расіі, які пазней незаконна перасёк мяжу з Польшчай. Аляксандр лічыць справу сфабрыкаванай, бо не ведаў аб яго намерах. Ён правёў у зняволенні крыху больш за год і быў вызвалены па амністыі ў канцы жніўня 2020 года.
Аднак ужо ў сакавіку 2021 года Аляксандра зноў затрымалі і асудзілі за "ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. Падчас акцыі людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт.
Вызвалены ў сакавіку 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
