Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая ўстанова "Папраўчая калонія №15". Аператыўны аддзел. Оперупаўнаважаны. Капітан.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кіслякоў Ілля Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Кіслякоў Ілля вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання зняволеных на тэрыторыі папраўчай калонія №15. Прыніжаў зняволеных, адпраўляў у ШІЗА па надуманых прычынах, збіваў, катаваў электрашокерам.
Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. Папраўчая ўстанова "Папраўчая калонія №15". Аператыўны аддзел. Оперупаўнаважаны. Капітан.
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Кіслякоў Ілля Мікалаевіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій.
Кіслякоў Ілля вінаваты ў прымяненні гвалту і стварэнні неналежных умоў утрымання зняволеных на тэрыторыі папраўчай калонія №15. Прыніжаў зняволеных, адпраўляў у ШІЗА па надуманых прычынах, збіваў, катаваў электрашокерам.
Жыхар Магілёва. Меркавана затрыманы 3 чэрвеня 2022 года. Паводле інфармацыі праўладных СМІ затрыманы пры спробе нелегальнага пераходу мяжы з мэтай далучыцца да Палку Каліноўскага ва Украіне.
Суд адбываўся ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Як сцвярджае следства , малады чалавек меў намер паступіць на службу ў асобны Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага.
06.09.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
26.11.2022
Разгляд апеляцыйнай скаргі 9 снежня 2022 года.
Вырак суда 21.09.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Казлоўскі 27 верасня 2020 года на праспекце Незалежнасці ў Менску «стаяў у счэпцы локцямі ў першым радзе» грамадзян, якія ішлі па праезнай частцы. У выніку гэтага, паводле версіі следства, быў блакіраваны рух грамадскага транспарту і адбыўся збой у яго працы.
У выніку суд прысудзіў Аляксандру пазбаўленне свабоды. Суддзя патлумачыла сваю пазіцыю па Казлоўскім тым, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці і "шэраг злачынстваў учыніў у стане алкагольнага ап'янення".
04.04.2023 вызвалены па заканчэнні тэрміна пакарання.
Аляксандр Мішук - віцэ-старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) і старшыня першаснай арганізацыі БНП ААТ "Беларуськалій". Ён быў затрыманы пасля ператрусу ў офісе.
Пракуратура паставіла Аляксандру яго выступ перад работнікамі з "мэтай стварэння забастовачнага камітэта". У сваю чаргу Аляксандр тлумачыў свой выступ як эмацыйны парыў, паколькі ў той час усе знаходзіліся пад уздзеяннем эмоцый з-за масавага гвалту з боку сілавікоў.
14 лістапада 2022 года на чарговым паседжанні пракурор запытаў Аляксандру тры гады калоніі.
Вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Падчас рэферэндуму на выхадзе з участку для галасавання да Аляксея падышлі некалькі міліцыянтаў у цывільным, ён спрабаваў ад іх уцячы, а пры затрыманні схапіўся за форму і нібыта адарваў гузік, за што і была заведзеная крымінальная справа.
Вядома, што ў магілёўскай калоніі №15 Аляксею выпісалі спагнанне і пазбавілі яго перадачы.
22.06.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Ігар Фёдараў шмат гадоў працаваў інжынерам-механікам на «Авіяцыйным рамонтным заводзе» ў Баранавічах. Але пасля падзеяў жніўня 2020 года, калі мужчына разам з іншымі завадчанамі актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю, прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 і арт. 24.3 КаАП. Пасля гэтага з ім не працягнулі кантракт, а пасля Ігар і зусім змушаны быў эміграваць, асцерагаючыся крымінальнага пераследу.
27 лютага 2022 года ён вярнуўся дадому, каб паўдзельнічаць у рэферэндуме. Хлопца затрымалі каля выбарчага ўчастку і змясцілі ў ІЧУ ў Баранавічах. 2 сакавіка яго перавялі ў СІЗА-6.
18.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 25.05.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму
Віталь быў затрыманы і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла ў Жлобіне з 9 на 10 жніўня 2020 года і была накіравана супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На момант здзяйснення «злачынства» ён меў непагашаную судзімасць і знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, што з'яўлялася абцяжваючым акалічнасцю. Аднак змякчальным фактарам была наяўнасць у сям'і Віталя непаўналетняга дзіцяці.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.