Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №17. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. У дадзенай калоніі памёр палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому было прызначана больш за дзесяць спагнанняў па надуманых падставах і адправілі ў ШІЗА, з якога ён больш не выйшаў. У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №17. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове. У дадзенай калоніі памёр палітычны зняволены Вітольд Ашурак, якому было прызначана больш за дзесяць спагнанняў па надуманых падставах і адправілі ў ШІЗА, з якога ён больш не выйшаў. У прыватнасці, у яго дзеяннях прасочваецца відавочнае грэбаванне правамі зняволеных, у тым ліку і па палітычных матывах.
Зміцер быў затрыманы і асуджаны восенню 2024 года па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі» і прысуджаны да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Вырак суда 11.11.2024
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 100 базавых велічынь штрафу.
Раней Яўген Алегавіч Катляроў стаў вядомы тым, што яго даносы сталі падставай для абвінавачання некалькіх гамяльчан па адміністрацыйных і крымінальных артыкулах, у тым ліку ён быў сведкам па справе праваабаронцы Леаніда Судаленкі .
У 2023 годзе Катляроў звярнуў увагу на законнасць дзеянняў мясцовых уладаў, што прывяло да яго пошукаў міліцыяй і змяшчэння ў ізалятар часовага ўтрымання. У пачатку 2024 года пад ціскам дзяржаўных органаў яму прыйшлося ачысціць сваю старонку ў фэйсбуку.
Катляроў быў затрыманы вясной 2024 года пасля публікацыі некалькіх відэа, дзе ён крытыкаваў дзеянні чыноўніка Гомельскага аблвыканкама - Андрэя Бараноўскага.
Вызвалены ў маі 2025 года.
Вырак суда 08.10.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Грамадзянін Украіні. МУС сцвярджала, што ўкраінец мае дачыненне да «экстрэмісцкага фарміравання "Беларусь за МКАДам", але, паводле інфармацыі праваабаронцаў, Аляксандр не меў ніякага дачынення да праекту як стваральнік ці кіраўнік — ён проста пакідаў там каментары.
Быў памілаваны 22.11.2025 г. у ліку 31 грамадзяніна Украіны. Як паведаміла прэс-служба Лукашэнкі, гэта адбылося ў рамках "дасягнутых дамоўленасцей" з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і "па просьбе ўкраінскага боку ў мэтах стварэння ўмоў для ўрэгулявання ўзброенага канфлікту ў сумежнай дзяржаве". Вызваленых грамадзян адразу перадалі ўкраінскаму боку.
Вырак суда 27.03.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У відэа на праўладным канале Павел кажа , што ўдзельнічаў у мітынгах, «хадзіў з пратэстнай сімволікай, выходзіў на праезную частку, рабіў фатаграфіі, сэлфі, цягам чатырох гадоў з яўкай у міліцыю сам не з'яўляўся».
"Маё пакаранне, магчыма, будзе звязана з пазбаўленнем волі", – кажа ён у канцы роліка.
10.09.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
У пачатку верасня 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 19.07.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Затрыманы разам з іншымі маладымі людзьмі ў Баранавічах (напрыканцы снежня 2023 года).
А прэс-служба суда паведаміла пра прысуд (не называючы імён, але пад абставіны падыходзяць пад дадзеную групу людзей). Пра сутнасць абвінавачанняў сказана коратка: знаходзіліся на праезнай частцы ў Баранавічах, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі бел-чырвона-белыя сцягі, "наўмысна перашкаджалі руху транспарту і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый" . Нават не пазначана дакладная дата, калі праходзілі пратэсты, проста называецца “жнівень 2020 года”.
Такім чынам, у 2024 годзе вынеслі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў за пратэсты жніўня 2020 года. Усім прысудзілі калонію на тэрмін ад 1 да 3 гадоў (адзінае выключэнне - жанчыне з дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў прысудзілі калонію з адтэрміноўкай выканання пакарання).
Вырак суда 31.05.2024
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Уладзіслаў быў асуджаны ў красавіку 2024 года па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Брэсце з 10 на 11 жніўня 2020 года.
Вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Канстанціна затрымалі ў кастрычніку 2023 года па вяртанні з Польшчы, дзе ён жыў апошнім часам, у Беларусь. Яго абвінавацілі ў публікацыі «шматлікіх абразлівых каментароў», а пазней асудзілі за некалькі інтэрнэт-выказванняў, у якіх, паводле версіі абвінавачання, утрымлівалася негатыўная ацэнка ў адрас Лукашэнкі. Канстанціну таксама было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле аб абразе прадстаўнікоў улады, аднак яно было знята ў сувязі са сканчэннем тэрміну даўнасці.
У верасні 2024 года ён быў вызвалены ў межах памілавання.
09.08.2023 года быў затрыманы ў аэрапорце ў Расійскай Федэрацыі, калі спрабаваў праз Расію паляцець у Грузію. Неўзабаве яго перадалі беларускім праваахоўным органам і Аляксандр быў узяты пад варту.
15.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Вырак суда 12.10.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мужчыну абвінавацілі ў тым , што 21 кастрычніка 2021 г. «у адным з тэлеграм-чатаў» напісаў паведамленне пра А.Лукашэнку. Гэты каментар палічылі абразлівым.
21.11.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда.
20.05.2024 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 02.10.2023:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.