Светлагорскі раённы аддзел унутраных спраў. Дзяржаўная аўтамабільная інспекцыя. Інспектар дарожна-патрульнай службы. Маёр міліцыі. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Баграёнак Андрэй Уладзіміравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Баграёнак Андрэй прымаў удзел у сілавым падаўленні пратэстаў з ужываннем фізічнага і псіхалагічнага гвалту, пераследваў пратэстоўцаў. Выступаў пацярпелым па справе супраць Валерыя Лазы, якога абвінавацілі па артыкуле 369 Крымінальнага Кодэкса за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Мужчына пакінуў каментары пад пастом аб удзеле Баграёнка ў сілавым падаўленні пратэстаў і прымяненні гвалту. Баграёнак запытаў 3000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Віталь быў прызнаны вінаватым па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады, за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» у дачыненні да інспектара ДПС АДАІ Светлагорскага РАУС маёра міліцыі Баграёнка А. В. Па версіі абвінавачання, каментар утрымліваў негатыўную ацэнку «пацярпелага».
Марына была прызнана вінаватай у ліпені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», за каментар, пакінуты ў жніўні 2020 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» ў адрас інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела ДАІ Светлагорскага РАУС маёра міліцыі Баграенка А. В., чым, па версіі абвінавачання, нанесла яму публічную абразу.
Вырак суда 16.07.2021
1 год 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання, 1000 рублёў кампенсацыі.
Таццяна была прызнана вінаватай у лістападзе 2021 года па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» пад пастом, у якім інспектар ДАІ Светлагорскага РАУС Андрэй Баграёнак абражаў іншых грамадзян.
Вырак суда 23.11.2021
2 гады абмежаванні волі без накіравання, 2087 рублёў кампенсацыі.
Валерый быў прызнаны вінаватым у студзені 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" на адрас інспектара ДАІ Светлагорскага РАУС Андрэя Баграёнка.
Вызвалены ў верасні 2021 года ў рамках памілавання.
Вырак суда 22.01.2021
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1500 рублёў кампенсацыі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.