Алена Аляксандраўна Жывіца
Алена Аляксандраўна Жывіца мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Жывіца нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Кастрычніцкага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні да журналістаў, лідэраў апазіцыі, актывістаў і пратэстоўцаў. У судовай практыцы Алена Жывіца разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 45684 рублі і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 1291 суткі, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці 21 чэрвеня 2021 года яна прыгаварыла да абмежавання волі тэрмінам на адзін год 26-гадовую жанчыну за пасаду ў Твітэры, у якой тая змяніла словы дзяржаўнага гімна РБ.
У студзені 2021 года Жывіца прыгаварыла палітвязня Валерыя Каленчыца да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У 2020-м годзе Алена Жывіца прыгаварыла да адміністрацыйных арыштаў шэраг супрацоўнікаў незалежных СМІ. Сярод іх, напрыклад, журналісты Вадзім Заміроўскі (БелаПАН і TUT.by) і Усевалад Зарубін (БелаПАН і TUT.by), затрыманыя 17 кастрычніка 2020 года, атрымалі па 15 сутак, а Дар'я Спевак (Onliner.by), затрыманая ў той жа дзень, — 13 сутак. Арцём Маёраў ("Беларусы і рынак"), і Алесь Любянчук, затрыманыя 18 кастрычніка 2020 года, таксама былі пакараныя 15-цю суткамі арышту.
За свае злачынствы была ўнесена ў санкцыйныя спісы краін ЕС, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады.
Такім чынам, Жывіца Алена Аляксандраўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Жывіцы садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Прадпрымальнікі
Грамадзянін РФ, 16 гадоў жыве ў Менску.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту і падпале машыны (дакладная інфармацыя па абвінавачанні невядомая).
Стала вядома, што Максіма 12.05.2023 г. судзілі па ч. 2 арт. 411 КК. Прысуд невядомы.
Сяргей быў асуджаны ў верасні 2024 года за "абразу прадстаўніка ўлады і Лукашэнкі" і прысуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Затрыманы разам з жонкай Настай Ільніцкай за ўдзел у пратэстах 2020 года. З імі было апублікавана "пакаянае" відэа.
Муж і жонку затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020-ым годзе.
У відэа на праўладным канале дзяўчына кажа, што яна брала ўдзел у пратэстных маршах і пісала каментары аб перамяшчэнні тэхнікі ў "экстрэмісцкія" каналы. Мужчына, які кажа, што ён яе муж, таксама "прызнаецца" ва ўдзеле ў пратэстах.
Анжэла разам з мужам была прызнана вінаватай у жніўні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Прыгавор па справе невядомы.
27 лістапада 2024 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», па выніках якога Анжэлу прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, яна была вызвалена восенню 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Ваенныя
- Дзярж. служачыя
- Прадпрымальнікі
Сяргей служыў у вайсковай часці 7404 у Баранавічах, дзе прайшоў шлях ад камандзіра роты да камандзіра часці. У 2013 годзе стаў намеснікам начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў, адказваючы за ідэалогію і кадры; таксама праводзіў экскурсіі па калоніях для дзяржаўных СМІ і ўзаемадзейнічаў з Беларускай праваслаўнай царквой. На мяжы 2018-2019 гадоў пайшоў у адстаўку і ў студзені 2019 года зарэгістраваўся ў Мінску як індывідуальны прадпрымальнік у сферы посуточной арэнды жылля.
Сяргей разам з жонкай быў прызнаны вінаватым у жніўні 2024 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і прыгавораны да пазбаўлення волі ў калоніі.
27 лістапада 2024 года адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», прысуд невядомы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У 2024 г. дададзена ў базу вышуку Расіі.
Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 27 лістапада 2024 г. у судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.
Па матэрыялах абвінавачання, Кандрацьеў увечары 31 ліпеня 2023 года, знаходзячыся паблізу будынка аднаго з інтэрнатаў Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі, рукамі схапіў за палотнішча дзяржаўны сцяг, замацаваны на фасадзе будынка, пасля чаго сарваў яго з мацавання, зламаўшы пры гэтым дрэўка, якое з'яўляецца часткай сцяга. Затым, скруціўшы палотнішча флага, забраў яго з сабой. Гэтым ён прычыніў шкоду аўтарытэту Рэспублікі Беларусь.
А матэрыяльны ўрон заводу склаў 130 рублёў 82 капейкі.
Мужчыну "вылічылі" па запісе з камеры відэаназірання і 14 жніўня затрымалі, змясціўшы да суда ў следчы ізалятар. У судзе сцвярджалася, што Аляксандр знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.
Па падліках праваабаронцаў , выйшаў на волю летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Былы выканаўчы дырэктар "Беларусбанка". Быў затрыманы разам з жонкай за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году.
Увосень 2017 года Анатолю Баговіку прысудзілі восем гадоў калоніі нібыта за карупцыю, але праз некалькі гадоў ён выйшаў на волю па памілаванні.
20.10.2023 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
29 ліпеня 2024 г. У Анатоля адбыўся суд у Ваўкавыску — аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду .
Па падліках праваабаронцаў вызвалены напрыканцы лета 2024 г. , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, назанчаны судом.
Па падліках выйшаў на волю ў канцы лета 2024 г.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Жонка Анатоля Анатольевіча Баговіка, былога выканаўчага дырэктара "Беларусбанка". Іх затрымалі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту 2020 года.
20.10.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Прысуд уступіў у сілу.
У Багавікоў на ўтрыманні двое дзяцей.
Па падліках праваабаронцаў выйшла на волю ў 2025 годзе.
Сямёна абвінавацілі ва ўдзеле ў лістападаўскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе і ў тым, што ён нібыта выплачваў сваім падначаленым заробак "у канвертах".
12.05.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі, прысуд уступіў у сілу.
Выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.