Яўген Міхайлавіч Фартушняк
Яўген Міхайлавіч Фартушняк
Коль-ць рэпрэсаваных: 5
Дзень народзінаў: 14 студзеня 1983
Катэгорыі: Дзярж. абвінаваўцы

З'яўляецца саўдзельнікам злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама асобай, якая мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Беларусі. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам у судзе па справе “Гомельскай тройкі”. уцёк з месца здарэння з другім «кактэйлем Молатава», Кавалёў таксама схаваўся. Па выніках судовага пасяджэння, суддзя прыгаварыў Кавалёва да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Карнеева да 8 гадоў пазбаўлення волі, непаўналетняга Мікіту Залатарова, хворага на эпілепсію, да 5 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 5
На старонцы: Знойдзена: 5
Сартаванне:
Мікіта Міхайлавіч Залатароў
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Затрыманыя да 18 гадоў
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 4
У зняволенні: ~1942 дня
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Гомель
Дзень народзінаў: 12.05.2004
Адрас для лістоў: ПК-8, 211388, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 195А
  • Аб'яднанні
  • Затрыманыя да 18 гадоў
Даслаць інфармацыю

Мікіта быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, 10 жніўня 2020 года кінуў "кактэйль Молатава" ў бок вайскоўцаў. Абвінавачанне сцвярджала, што бутэлькі былі схаваныя і перададзеныя яму Леанідам Кавалёвым з прапановай падпаліць будынак, аўтобус ці аўтазак. Мікіта адмовіўся даваць паказанні, не прызнаў віну і заявіў аб фізічным і псіхалагічным ціску ў СІЗА. На момант затрымання яму было 16 гадоў, і ён пакутуе на эпілепсію.

У ліпені 2021 года яго зноў асудзілі па артыкуле аб "гвалце або пагрозе гвалту" за інцыдэнт з супрацоўнікамі СІЗА. У чэрвені 2022 года Мікіту перавялі ў дарослую калонію пасля дасягнення 18 гадоў, а ў жніўні таго ж года ўзмацнілі жорсткасць пакарання, адправіўшы на турэмны рэжым.

У ліпені 2024 года палітвязня судзілі за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі" — артыкул, які часта ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй.

Вырак суда 22.02.2021
6 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 14.07.2021
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1000 рублёў кампенсацыі.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 21.06.2022
турэмны рэжым да канца тэрміну.
Вырак суда 11.07.2024
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 15.10.2024
невядома.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Дзмітрый Дзмітрыевіч Карнееў
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Палітвязні
Банк лістоў 9
У зняволенні: 1928 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Церахоўка
Дзень народзінаў: 05.06.1995
Адрас для лістоў: Няма інфармацыі
Я даслаў!
> 70
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Зміцер быў затрыманы і асуджаны за тое, што 10 жніўня 2020 года кінуў «кактэйль Молатава» ў бок вайскоўцаў. Бутэлькі, паводле версіі следства, былі перавезены ў цэнтр Гомеля Леанідам Кавалёвым, які схаваў іх, а вечарам таго ж дня перадаў Дзмітрыю і Мікіце Залатарову з прапановай падпаліць будынак, аўтобус або аўтазак. Зміцер часткова прызнаў сваю віну, патлумачыўшы, што кінуў «кактэйль» для таго, каб выйграць час і пазбегнуць затрымання.

У снежні 2021 года быў пераведзены на турэмны рэжым за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы».

Вырак суда 22.02.2021
8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 23.04.2021
прысуд пакінуты без змены.
Суд па змене рэжыму 08.12.2021
3 гады турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Леанід Віктаравіч Кавалёў
Стаць вартаўніком
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 3
У зняволенні: ~1918 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Пакалюбічы
Дзень народзінаў: 20.10.1991
Колькасць дзяцей: 3 дзіцяці
Адрас для лістоў: ПК-22, а/с 20, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, 225295
  • Аб'яднанні
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Леанід быў затрыманы і асуджаны за тое, што, паводле версіі следства, вырабіў два «кактэйлі Молатава», перавёз іх у цэнтр Гомеля і схаваў. Увечары 10 жніўня 2020 года ён нібыта знайшоў двух выканаўцаў - Дзмітрыя Карнеева і Мікіту Залатарова - і перадаў ім бутэлькі, прапаноўваючы падпаліць будынак, аўтобус або аўтазак. Леанід віну не прызнаў.

Вырак суда 22.02.2021
6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 23.04.2021
прысуд пакінуты без змены.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Таццяна Леанідаўна Ласіца
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: 611 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты Гомель 2020
Родны горад: Рэчыца
Дзень народзінаў: 24.11.1978
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 40
Памілавана
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Актывістка, праваабаронца і валанцёрка Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна” была затрымана 21 студзеня 2021 года ў аэрапорце. Пазней яе асудзілі за "арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

24 верасня 2022 года Таццяна была вызвалена па памілаванні, правёўшы ў зняволенні 1 год і 8 месяцаў.

Вырак суда 03.11.2021
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Леанід Леанідавіч Судаленка
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 10
У зняволенні: 914 дзён
Родны горад: Хракавічы
Дзень народзінаў: 23.09.1966
Знаходзіўся ў: ПК-3ПК №3, 211300, п.Віцьба, Віцебская вобл, Віцебскі раён
Я даслаў!
> 50
Вызвалены
Вымушаная эміграцыя
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Леанід, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з'яўляецца праваабаронцам з 20-гадовым досведам працы па аднаўленні парушаных правоў грамадзян. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і накіраванні мноства індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. У 2020 годзе Леанід аказваў юрыдычную дапамогу ў абскарджанні рашэнняў судоў па справах удзельнікаў мітынгаў у Гомелі, якія праходзілі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У студзені 2021 года яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.

Вызвалены 21 ліпеня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

У пачатку сакавіка 2024 года супраць Леаніда была ўзбуджана завочная крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У чэрвені гэтага ж года адбыўся завочны суд, на якім яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу.

Вырак суда 03.11.2021
3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Вырак суда 17.06.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, 650 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Апеляцыя 17.09.2024
прысуд пакінуты без змены (завочны суд).
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0