Пры затрыманні ў Аляксандра забралі тэлефон і пасля таго як прагледзелі яго, склалі пратакол па арт. 19.11 КаАП, а пазней прыгаварылі да адміністрацыйнага арышту.
Але на волю пасля "сутак" Аляксандр не выйшаў. Прычына распачынання крымінальнай справы — перадача фота расійскай вайсковай тэхнікі тэлеграм-каналу «Беларускі Гаюн».
15 красавіка Лучыновіча змясцілі ў гомельскі СІЗА-3, яму прад'яўлена абвінавачанне.
Вызвалены 13.01.2024 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за стварэнне культурна-гістарычнага тэлеграм-канала "Rezystans".
«Rezystans», МУС прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» 29 сакавіка 2022 г. — пасля 15-сутачнага адміністрацыйнага арышту Мікіты, якія ён адбываў у лютым па ч. 2 арт. Rezystans» выдалены.
13.12.2024 вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Па дадзеных праўладных каналаў, быў затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэгістрацыю добраахвотнікам ва Украіну. Праграміст. Максіму спачатку прысудзілі 1,5 гады калоніі. Пасля гэтага ён саматаемна напісаў апеляцыю, дзе падрабязна апісаў усё, што было ў ягонай справе і судзе незаконна. Пасля гэтага яму павялічылі тэрмін да 2, 5 гадоў.
Вырак суда 09.11.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Па сцвярджэнні пракуратуры, з 29 снежня па 30 красавіка 2021 года Павел публікаваў у вікіпедыі і на сайце Міжнароднага таварыства правоў чалавека (ISHR) «заведама ілжывыя звесткі» аб працы беларускай міліцыі і органаў улады.
Вызвалены летам 2023 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
«Віна» гамяльчаніна складалася толькі ў адным эпізодзе: 9 сакавіка ён ехаў на сваім аўто па праспекце Леніна, заўважыў расейскі вайсковы КАМАЗ, сфатаграфаваў яго на айфон і адправіў здымак у інфармацыйны Тэлеграм-канал, абвешчаны «экстрэмісцкім».
Каб яго затрымаць, міліцыя наладзіла цэлую "спецаперацыю". На Андрэя жорстка ціснулі падчас допытаў.
27.12.2023 вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Згодна з пазіцыі дзяржабвінавачання, жыхар Баранавічаў Санюта распальваў варожасць у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, а менавіта: 12 жніўня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Баранавічы 97%» размясціў адно паведамленне. У гэтым паведамленні ў двух месцах угледзелі заклікі да гвалту над сілавікамі: «Шукайце ціхароў біце іх натоўпам», «Выманьвайце АМАП у засады».
Андрэй быў затрыманы 2 сакавіка 2022 года за відэа з удзелам вайскоўца. На праўладных каналах з'явілася «пакаяльнае» відэа.
Мужчыну прызналі вінаватым у «гвалце або пагрозе гвалту» ў дачыненні да салдата Міхаіла Крута за тое, што падчас аднаго антываеннага мітынгу 27 лютага 2022 года ў Менску, Андрэй проста ішоў на яго, пакуль ён адступаў. Відэа разляцелася па інтэрнэт-крыніцах.
Спачатку Яўгена затрымалі па адміністратыўнай справе, асудзілі на 5 сутак, потым па новым пратакол на 15 і яшчэ пазней на 13 сутак. Пасля чаго яго затрымалі па крымінальнай справе.
Паводле абвінавачання , Яўген распаўсюджваў у інтэрнэце «заведама непраўдзівыя дадзеныя і паклёп» на начальніка ДАІ, кіраўнікоў гомельскага АМАПу і супрацоўніцу Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога — у справе было шасцёра пацярпелых. Распаўсюджванне заключалася ў тым, што Галіч пераслаў у асабістым паведамленні два чужыя артыкулы, дапісаўшы ад сябе: «Можам паўтарыць».
У судзе гэта палічылі заклікам да масавых акцый.
У пачатку студзеня 2024 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вырак суда 10.08.2022:
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.