Віктар Анатольевіч Рупека
Начальнік СІЗА-7 УДВП МУС РБ па Брэсцкай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы.
Датычны да злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Начальнік СІЗА-7 УДВП МУС РБ па Брэсцкай вобласці, падпалкоўнік унутранай службы.
Датычны да злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі.
Спіс рэпрэсаваных
Карабан Дзяніса на судзе абвінавачваюць у тым, што ў ВК-групе «ДРУГІЯ НАВІНЫ БЕЛАРУСЬ» ён пакінуў наступны каментар: «А*уенчык, даўно пара валіць іх».
Дадзенае выказванне следства і дзяржабвінавачанне расцэньвае як здзяйсненне злачынства па ч.1 арт.130 КК, г.зн. распальванне варожасці (у адносінах да праваахоўнікаў).
Па падліках праваабаронцаў вызвалены ў пачатку чэрвеня 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2,5 гады пазбаўлення волі.
Ігара абвінавачваюць у тым, што з красавіка па снежань 2021 года ён зрабіў 7 надпісаў на фасадах будынкаў. Два з гэтых надпісаў абражалі Лукашэнку.
Падчас судовага паседжання абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну.
Восенню 2023 года вызвалены цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Фігурант крымінальнай справы, узбуджанай пасля падзеяў у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
Алегу прад'яўляюць тое, што ён выламаў кол (які падпіраў дрэва), разламаў гэты кій на 2 часткі, адну з якіх кінуў у бок супрацоўнікаў міліцыі. Гэты палку ён «кінуў з мэтай нанясення пашкоджанняў» і «наўмысна пагражаючы гвалтам» міліцыянтам. Таксама ён у бок міліцыі кінуў жменю зямлі.
20 жніўня 2024 г. у Алега адбыўся суд аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду ў судзе г. Бабруйска і раёна. Гэта можа сведчыць аб тым , што ў верасні палітвязень выйшаў на волю .
10 жніўня 2021 года Станіслаў быў затрыманы на трое сутак. Падчас вобыску ў яго знайшлі марыхуану, пасля чаго распачалі крымінальную справу па наркатычным артыкуле. Пазней суд прызнаў Станіслава вінаватым і прыгаварыў да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пасля абвяшчэння прысуду яго не вызвалілі з СІЗА, а пакінулі пад вартай у сувязі з новай крымінальнай справай, узбуджанай па артыкуле «распальванне варожасці». Падставай сталі каментары, якія, паводле версіі абвінавачання, Станіслаў пад нікам «Partizan» пакідаў 24 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Брэст 97%».
У студзені 2022 года Станіслава паўторна прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Вызвалены ў траўні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Юрысты
Вольга была затрыманая ў снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле «фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Згодна з матэрыяламі следства, Вольга з 13 жніўня па 19 снежня 2020 года сумесна з іншымі асобамі нібыта фінансавала ўдзельнікаў несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, аплачваючы штрафы, паслугі адвакатаў, дзяржаўныя пошліны і аказваючы іншую матэрыяльную дапамогу.
У ліпені 2022 года Вольгу прызналі вінаватай і прыгаварылі да пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі.
Вызвалена ў ліпені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Станіслаў быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі ў тым, што ён наўмысна разбіваў тратуарную плітку, вырабляючы "сродкі злачынства". Таксама, паводле абвінавачання, ён прычыніў фізічную шкоду ў выглядзе двух ран у вобласці першага пальца правага пэндзля Ігару Калягіну і нанёс "пабоі" іншым пацярпелым.
Вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
Затрыманы па артыкулах: 130, 368 і 369 КК РБ.
10 чэрвеня 2022 года суддзя Алена Шылько прызнала Івана вінаватым і прыгаварыла да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Неўзабаве яго перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму №4.
У канцы верасня Іван быў пераведзены ў ВК № 2 г. Бабруйска, а неўзабаве - у брэсцкі СІЗА-7. У снежні палітвязня перавялі ў СІЗА-1.
29 снежня 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядалі справу Івана па арт. 391 КК (абраза суддзі). Вядома, што працэс вяла суддзя Ганна Скуратовіч і канчатковы тэрмін пакарання палітвязня не змяніўся.
У студзені 2023 г. Івана перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.
У пачатку 2024 г. пераведзены ў ВК №1.
30 студзеня 2025 г. поўнасцю адбыў тэрмін і выйшаў на волю.
Яўген быў затрыманы ў лістападзе 2021 года і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго прызналі вінаватым па крымінальнай справе аб абразе Лукашэнкі за размяшчэнне ў лістападзе 2020 года трох відэаролікаў у сацыяльнай сетцы TikTok.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «хуліганства», і ўзяты пад варту да суда.
У снежні 2021 года яго асудзілі за нанясенне чырвона-белых надпісаў і прызнанне ў каханні да кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, прыгаварыўшы да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У чэрвені 2022 года суд пастанавіў узмацніць пакаранне, замяніўшы абмежаванне волі на пазбаўленне волі з адбываннем у калоніі да канца тэрміну.
Аляксандр быў вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Пасля вызвалення ў дачыненні да Аляксандра пераслед не спыніўся, ён неаднаразова падвяргаўся ператрусам і адміністрацыйным арыштам за «пікетаванне».
Улетку 2023 года яго змясцілі ў СІЗА па новай крымінальнай справе, і ў снежні таго ж года прызналі вінаватым па артыкулах «рэабілітацыя нацызму» і «хуліганства», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алег быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
жыхар Брэста, быў асуджаны 14 кастрычніка 2021 года судом Маскоўскага раёна Брэста за надпісы на доме ў Брэсце.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Міраслаў быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго асудзілі па артыкуле "распальванне варожасці" і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Спачатку знаходзіўся на Акрэсціна. Потым быў арыштаваны па КК. Блізкія адзначаюць, што Дзяніс добры, сумленны, справядлівы і спагадлівы хлопец. На праўладных каналах Дзяніса называюць “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў руху “Супраціў”. На відэа Сальмановіч кажа , што затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з-за таго, што «складаўся ў дэструктыўных тэлеграм-каналах», «супрацоўнічаў з "Буслы ляцяць"» і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін адбыцця пакарання з 10 да 9.5 гадоў пазбаўлення волі.
У Дзяніса цяжкае захворванне - хранічны гломерулонефрыт пасля гемарагічнага васкуліту. Улетку 2024 года мужчыну з калоніі забрала хуткая дапамога. Сальмановіча прааперыравалі — выразалі жоўцевую бурбалку. Пасля аперацыі мужчына яшчэ тыдзень знаходзіўся ў санчасці калоніі, пакуль яму не знялі швы.
Маці палітвязня кажа, што апошні раз Дзяніс выходзіў з ёю на сувязь у сярэдзіне лістапада 2024 года. Пасля званка мужчыну адразу ж забралі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца да гэтага часу (студзень 2024 года).
У красавіку 2025 года яму ўзмацнілі жорсткасць від пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
Станіслаў, грамадзянін Украіны, быў затрыманы ў маі 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай пасля стыхійных пратэстаў, якія прайшлі 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
Вызвалены ў чэрвені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом, і прымусова дэпартаваны ў Латвію з забаронай на ўезд у Беларусь тэрмінам на пяць гадоў.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Ганна была затрымана ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе людзі спявалі і вадзілі карагоды, а супраць іх быў ужыты вадамёт. Яе асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Ганна была вызвалена ў лютым 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
