Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 110 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 434 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 8505 рублёў штрафаў, не менш як 45 гадоў абмежавання або пазбаўлення волі.
Прысудзіла тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу Дзмітрыя Бурага па ч. 1 ст. 342, мужчыну апазналі на фота зробленым падчас пратэстаў.
Прысудзіла два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы закрытага тыпу Ксеніі Котавай па ч. 1 ст. 342, дзяўчыну апазналі на фота зробленым падчас пратэстаў 9-10 жніўня 2020 жніўня.
Асудзіла 84-гадовую Наталлю Сяменькову за тое, што тая нібыта ўдзельнічала ў акцыі і выкрыквала лозунгі, хаця жанчыне з-за стану здароўя цяжка нават гаварыць. Судовы працэс прайшоў са шматлікімі парушэннямі.
Таксама разглядала справу загадчыка ізатопнай лабараторыяй кантролю якасці радыёфармацэўтычных лекавых сродкаў РНПЦ анкалогіі ім. Аляксандрава Кірыла Працэнка.

Вядомы беларускі паэт і музыка. Былы фронтмэн гурта Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень для розных артыстаў. У 2015-м стаў уладальнікам прэміі "Залаты апостраф" у намінацыі "Дэбют" за лепшую публікацыю вершаў у часопісе "Дзеяслоў". Затрыманы ў сакавіку 2023 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Сяргей быў затрыманы ў сакавіку 2022 года, а ў чэрвені таго ж года асуджаны за ўдзел у маршы 6 верасня 2020 года, за выкрыкванне лозунгаў і перакрыцце дарог. Яго апазналі па фота- і відэаматэрыялах.
Акрамя таго, 26 лютага 2022 года з балкона ён крычаў вайскоўцам на вуліцы "Не вайне!", за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Вырак суда 06.06.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Паводле абвінавачання, ён браў удзел у групавых дзеяннях, якія група парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем супрацоўнікаў міліцыі - мітынгу 10-11 жніўня 2020 года.
Таксама ў калоніі яго прымусова будуць лячыць ад алкагалізму. Іск "Мінсктранса" на суму 21 тысяча 667 рублёў 87 капеек будзе разгледжаны ў грамадзянскай вытворчасці.
Вядома, што ў мужчыны трое малалетніх дзяцей.
Восенню 2023 года вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, назначаны судом.
Вырак суда 26.01.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Мікіту прызналі вінаватым у грубым парушэнні грамадскага парадку ў Менску ў жніўні 2020 года: у ноч з 9 на 10 жніўня і 30 жніўня Ён нібыта блакаваў транспарту шлях - у тым ліку, «счэпкай локцямі» - і тым самым спыніў яго.
Невядома ці адбываў Мікіта пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем, але калі адбываў, то мусіў выйсці на волю вясной 2025 года.
Вырак суда 11.01.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Дзмітрыя прызналі вінаватым у тым, што 27 кастрычніка 2020 года ён пакінуў у Telegram каментар пад відэа з выступам Лукашэнкі, які, паводле версіі абвінавачання, быў накіраваны на тое, каб прадставіць яго прыніжаным у вачах грамадскасці.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці па справе Зміцера адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі. Вынік паседжання невядомы.
Вырак суда 26.07.2021
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 13.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.