Ігар Вячаслававіч Любавіцкі
Статыстыка:
Выдадзена штрафаў на 540 руб., Адм. арышту - 0 сутак
Атрымаў ордэн Пашаны ад Лукашэнкі
Суддзя па "справе Белгазпрамбанка".
17 лютага адмовіў у змене меры стрымання для Віктара Бабарыкі, таксама адмовіў вылучыць экс-кіраўніку "Белгазпрамбанка" адзін дзень у тыдзень для зносін з адвакатамі, але дазволіў жэстыкуляваць пры дачы паказанняў.
Раней Любавіцкі быў сярод тых, хто разглядаў рэзанансную "справу медыкаў". Тады за краты па абвінавачанні ў хабары патрапілі вядомыя медыкі і некаторыя чыноўнікі.
Таксама ён разглядаў справу супраць публіцыстаў "Рэгнуму".
У 2017 годзе Любавіцкі пакінуў у сіле прыгавор аб арышце журналіста «Белсата» Аляксандра Баразенкі.
Уключаны ў санкцыйны спіс чыноўнікаў, зацверджаны Саветам Еўропы ў складзе 5-га пакета санкцый супраць Рэспублікі Беларусь у сувязі з міграцыйным крызісам на граніцы.
Статыстыка:
Выдадзена штрафаў на 540 руб., Адм. арышту - 0 сутак
Атрымаў ордэн Пашаны ад Лукашэнкі
Суддзя па "справе Белгазпрамбанка".
17 лютага адмовіў у змене меры стрымання для Віктара Бабарыкі, таксама адмовіў вылучыць экс-кіраўніку "Белгазпрамбанка" адзін дзень у тыдзень для зносін з адвакатамі, але дазволіў жэстыкуляваць пры дачы паказанняў.
Раней Любавіцкі быў сярод тых, хто разглядаў рэзанансную "справу медыкаў". Тады за краты па абвінавачанні ў хабары патрапілі вядомыя медыкі і некаторыя чыноўнікі.
Таксама ён разглядаў справу супраць публіцыстаў "Рэгнуму".
У 2017 годзе Любавіцкі пакінуў у сіле прыгавор аб арышце журналіста «Белсата» Аляксандра Баразенкі.
Уключаны ў санкцыйны спіс чыноўнікаў, зацверджаны Саветам Еўропы ў складзе 5-га пакета санкцый супраць Рэспублікі Беларусь у сувязі з міграцыйным крызісам на граніцы.
Спіс рэпрэсаваных
Сяргей быў затрыманы 30 верасня 2021 года — першапачаткова праз каментар, пакінуты пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка Камітэта дзяржаўнай бяспекі Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Яго выклікалі ў ваенкамат, дзе ўжо чакалі сілавікі. Пазней у ягоным доме правялі ператрус у яго адсутнасць.
У пачатку верасня 2022 года стала вядома, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўнёс Сяргея ў "спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". У лістападзе таго ж года яму вынеслі прысуд - пазбаўленне волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У выніку разгляду апеляцыі тэрмін зняволення зменшылі з 6,5 гадоў пазбаўлення свабоды да 6 гадоў пазбаўлення волі.
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Дзмітрыя абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" фота і відэа ваеннай тэхнікі з каментарамі.
Так, 12 лютага ён адправіў відэа, на якім у цёмны час сутак ляціць самалёт без апазнавальных знакаў, аналагічнае відэа ён зрабіў 27 лютага. Трэцяга сакавіка Зміцер зняў бензавоз з апазнавальным знакам "V". 17 сакавіка адправіў фота і відэа, дзе, як мяркуецца, нешта запусцілі з Баранавічаў у бок Украіны.
Ніводны з гэтых матэрыялаў, роўна як і тэкставая інфармацыя, так і не былі апублікаваны ў каналах "Nexta".
Жыхар Магілёва. Меркавана затрыманы 3 чэрвеня 2022 года. Паводле інфармацыі праўладных СМІ затрыманы пры спробе нелегальнага пераходу мяжы з мэтай далучыцца да Палку Каліноўскага ва Украіне.
Суд адбываўся ў Гомельскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Як сцвярджае следства , малады чалавек меў намер паступіць на службу ў асобны Беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага.
06.09.2024 вызвалены поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 26.11.2022 | Разгляд апеляцыйнай скаргі 9 снежня 2022 года. |
Па дадзеных праўладных каналаў, затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога», а таксама за каментары ў сацсетках.
Спачатку знаходзіўся на Акрэсціна. Потым быў арыштаваны па КК. Блізкія адзначаюць, што Дзяніс добры, сумленны, справядлівы і спагадлівы хлопец. На праўладных каналах Дзяніса называюць “галоўным візуальным рэдактарам” ролікаў руху “Супраціў”. На відэа Сальмановіч кажа , што затрыманы супрацоўнікамі міліцыі з-за таго, што «складаўся ў дэструктыўных тэлеграм-каналах», «супрацоўнічаў з "Буслы ляцяць"» і ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Апеляцыйны суд скараціў тэрмін адбыцця пакарання з 10 да 9.5 гадоў пазбаўлення волі.
У Дзяніса цяжкае захворванне - хранічны гломерулонефрыт пасля гемарагічнага васкуліту. Улетку 2024 года мужчыну з калоніі забрала хуткая дапамога. Сальмановіча прааперыравалі — выразалі жоўцевую бурбалку. Пасля аперацыі мужчына яшчэ тыдзень знаходзіўся ў санчасці калоніі, пакуль яму не знялі швы.
Маці палітвязня кажа, што апошні раз Дзяніс выходзіў з ёю на сувязь у сярэдзіне лістапада 2024 года. Пасля званка мужчыну адразу ж забралі ў ШІЗА, дзе ён знаходзіцца да гэтага часу (студзень 2024 года).
У красавіку 2025 года яму ўзмацнілі жорсткасць від пакарання і перавялі на турэмны рэжым.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Мікалай быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў студзені 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У кастрычніку 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абраза прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў сакавіку 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Юрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах «распальванне варожасці», «абраза прадстаўніка ўлады» і «абраза Лукашэнкі», прыгаварыўшы да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Сцяпан быў затрыманы ў верасні 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У жніўні 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкуле "распальванне варожасці", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі.
Вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Віктар, заснавальнік кампаніі "Актывізінг", быў затрыманы ў рамках "справы Бабарыка" і ў ліпені 2021 года асуджаны па абвінавачанні ў дачы хабару паўторна або ў буйным памеры.
25 кастрычніка 2022 года ў судзе разглядалася справа аб замене неадбытай часткі пакарання.
Віктар выйшаў на волю ў студзені 2023 года.
Сяргей, былы намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, быў затрыманы ў рамках "справы Бабарыка" і ў ліпені 2021 года асуджаны па артыкуле "атрыманне хабару".
9 сакавіка 2023 года адбылося пасяджэнне аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду, а 30 сакавіка Сяргей быў вызвалены з калоніі. Як мяркуецца, ён выйшаў па УДВ альбо яго тэрмін быў скарочаны ў выніку абскарджання. Больш дакладнай інфармацыі ў праваабаронцаў няма.
Аляксандр, намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, быў затрыманы ў рамках "справы Бабарыка" і ў ліпені 2021 года асуджаны па артыкуле "атрыманне хабару".
2 мая 2024 года адбылося пасяджэнне аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду. Як мяркуецца, Аляксандр выйшаў па УДВ альбо яго тэрмін быў скарочаны ў выніку абскарджання. Больш дакладнай інфармацыі ў праваабаронцаў няма.
Зміцер, намеснік старшыні праўлення Белгазпрамбанка, быў затрыманы ў рамках «справы Бабарыка» і ў ліпені 2021 года асуджаны па артыкуле «атрыманне хабару».
9 лютага 2024 года ў Віцебскім раённым судзе разглядалася справа аб замене неадбытай часткі пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі, і 20 лютага Зміцер быў вызвалены з калоніі.
Кірыл, выконваючы абавязкі старшыні праўлення Белгазпрамбанка, быў затрыманы ў рамках "справы Бабарыка" і ў ліпені 2021 года асуджаны па артыкуле "атрыманне хабару".
Адбылося пасяджэнне аб устанаўленні прэвентыўнага нагляду. Як мяркуецца, Кірыл выйшаў па УДВ альбо яго тэрмін быў скарочаны ў выніку абскарджання. Дакладнай інфармацыі ў праваабаронцаў няма.
