Яўген Віктаравіч Пісарэвіч
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Пісарэвіч Яўген Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Выносіў абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 14935 рублёў і адміністрацыйнага арышту не менш за 56 сутак. У 2023 годзе прызнаў Арцёма Лябедзьку вінаватым па артыкуле 361-2 Крымінальнага кодэкса за грашовыя пераводы тром фондам, якія адносяцца да «экстрэмісцкіх фармаванняў». Пісарэвіч прысудзіў мужчыну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. 04 ліпеня 2017 года неабгрунтавана прысудзіў Волчак А. штраф у памеры 25 базавых велічыняў за ўдзел у «маршы недармаедаў». Таксама падвергнуў незаконнаму судоваму пераследу больш за 7 чалавек па артыкуле 23.34 КаАП, прысуджаючы пры гэтым буйныя штрафы або адміністрацыйны арышт. З-за рашэнняў Пісарэвіча пацярпелі: Драздоў Генадзь, Падабед Павел, Прымака Андрэй, Семчанка Дзмітрый, Франчук Сяргей, Якунін Аляксандр і іншыя.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
Мастак, былы кіраўнік творчай супольнасці "Пагоня". Быў затрыманы ў жніўні 2022 года і асуджаны на 15 сутак арышту. Пазней стала вядома, што супраць Генадзя ўзбуджана крымінальная справа за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю 26 лютага 2025 г.
Журналіст і тэлевядучы, які раней займаў пасаду ў частцы «прэзідэнцкага пула» тэлеканала ОНТ.
У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. Змітра разам з жонкай затрымалі 15 верасня ў Мінску. Юлію пазней адпусцілі, а Змітра пакінулі за кратамі да суда. Праз дзень мужчыну арыштавалі на 15 сутак. Але пасля 15 сутак Зміцер на волю не выйшаў і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў» у ягоных сацыяльных сетках. Калі Зміцер Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу .
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў ліпені 2025 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
Паводле абвінавачання, яна пакінула абразлівыя каментары і выказала пагрозы ў адрас 50 службовых асоб: суддзяў, пракурорскіх работнікаў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, следчых органаў, членаў участковых выбарчых камісій.
Вядома, што пракурор прасіў для 54-гадовай жанчыны два гады зняволення, але суддзя Дзмітрый Карсюк вынес больш жорсткае пакаранне — тры гады калоніі.
Паводле версіі абвінавачання , Аляксандр з мая па лістапад 2021 года "размяшчаў на розных рэсурсах у сетцы Інтэрнэт абразлівыя каментарыі ў адрас Лукашэнкі".
Таксама мужчына пакінуў абразлівыя тэксты ў ненарматыўнай форме ў дачыненні да старшыні Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля, старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Людмілы Ярмошынай, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама пракурорскага работніка.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў канцы траўня 2025 года.
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Бацькі непаўнагадовых
Руслан - беларускі блогер, які з 2020 года ствараў відэа на грамадскія і палітычныя тэмы. Да лютага 2021 года ягоны канал налічваў больш за 90 тысяч падпісчыкаў. 20 лютага 2021 года яго затрымалі і пазней асудзілі за "абразу прадстаўніка ўлады".
Стала вядома , што Руслана не вызвалілі з калоніі па заканчэнні тэрміну зняволення, а перавялі ў СІЗА ў Калядзічах. Прычыны новага абвінавачання пакуль невядомыя.
Выйшаў на волю ў чэрвені 2025 г., цалкам адбыўшы тэрмін.