Андрэй Антановіч Клышэвіч
Распарадзіўся перадаваць у пракуратуру дадзеныя ўсіх, хто вывучае польскую мову. Цікавасць уладаў да асабістых звестак наведвальнікаў курсаў польскай мовы звязваюць з затрыманнем кіраўніка неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс. Барыс была затрымана пасля ўзбуджэння Брэсцкай пракуратурай крымінальнай справы па факце "гераізацыі ваенных злачынцаў" Асабіста ініцыюе ўзбуджэнне крымінальных і адміністрацыйных справаў супраць актывістаў. Аказвае псіхалагічны ціск на супернікаў рэжыму Лукашэнкі. Выступае дзяржаўным абвінаваўцам на судовых паседжаннях па палітычна матываваных справах. Падпісвае загады на ператрусы. Пасля судовых паседжанняў збірае спісы тых, хто прысутнічаў з мэтай наступнага пераследу. Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе Яўгена Шулюка, які абвінавачваўся ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 367. У віну мужчыне ставілася тое, што на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» ён размясціў знойдзеную ў інтэрнэце выяву Лукашэнкі з надпісамі, якія змяшчаюць словы «каван», «кан.», «жаны». Клышаў запатрабаваў прызнаць абвінавачанага рэцыдывістам, бо ў Яўгена ёсць непагашаная судзімасць па артыкуле 205 КК, а таксама адміністрацыйныя правапарушэнні ў мінулым, і запрасіў для Шулюка 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Суд прызначыў Яўгену 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Выступаў дзяржабвінаваўцам па справе Дзмітрыя Грыневіча, які абвінавачваўся ў здзеку з чырвона-зялёнага сцяга па артыкуле 370 КК. Згодна з агучанымі ў судзе матэрыяламі справы, віна Грыневіча складалася ў тым, што ноччу 28 кастрычніка ён зняў дзяржаўны сцяг, вывешаны на даху смаргонскай гімназіі №4, акуратна склаў яго і паклаў у кішэню, а замест яго павесіў бел-чырвона-белы. Здзек жа складаўся ў паўтарасантыметровым надрыве тканіны, які знайшлі на палатне. На гэтай падставе сьледзтва вырашыла, што сьцяг быў сарваны і апаганены. Клышэвіч запатрабаваў для Грыневіча год хатняга арышту - максімальны тэрмін абмежавання волі, прадугледжаны артыкулам. Дзмітрыя прыгаварылі да 1 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яўген быў асуджаны за тое, што, паводле абвінавачання, на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» размясціў знойдзеную ў інтэрнэце выяву Лукашэнкі з надпісамі, якія змяшчаюць словы «каварэн», «прагны», «прус», «ашуканец» і іншыя.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены восенню 2024 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Інэса была асуджаная па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся «заведама ілжывыя» звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Ілья быў асуджаны ў студзені 2021 года за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» на адрас Лукашэнкі.
Руслан быў асуджаны па абвінавачанні ў распаўсюджванні ўлётак у горадзе шляхам іх расклейвання, у якіх утрымліваліся "заведама ілжывыя" звесткі, якія абгаварылі супрацоўнікаў міліцыі.
Ён быў вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі — за тры тыдні да заканчэння тэрміну пакарання.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Прадпрымальнікі
Рамуальд, індывідуальны прадпрымальнік, былы ўладальнік і галоўны рэдактар "Новой газеты", быў асуджаны за тое, што размясціў у каментарах ва "УКантакце" фатаграфію з налепкамі, якія змяшчалі асабістыя дадзеныя сямі міліцыянтаў, якія ўдзельнічалі ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах.
Ён быў вызвалены ў траўні 2023 года па амністыі. Аднак як да суда, так і пасля вызвалення Рамуальд падвяргаўся пераследу — у дачыненні да яго неаднаразова праводзіліся судовыя пасяджэнні па адміністрацыйных артыкулах, такім як "арганізацыя і правядзенне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў" і "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў".