Віктар Іосіфавіч Баліка
Віктар Іосіфавіч Баліка
Коль-ць рэпрэсаваных: 3
Адміністратыўных спраў: 20
Дзень народзінаў: 11 траўня 1983
Катэгорыі: Суддзі

Віктар Іосіфавіч Баліка датычны да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Баліка ў якасці суддзі суда Полацкага раёна і горада Полацка выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.
У прыватнасці ў 2022-м годзе суддзя прыгаварыў жыхарку Полацка да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу і штрафу ў памеры 3 200 рублёў за каментары ў сетцы інтэрнэт.
Такім чынам дзеянні Баліка спрыяюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3
На старонцы: Знойдзена: 3
Сартаванне:
Пераслед па палітычных матывах
Запытаць лісты Банк лістоў 0
Родны горад: Верхнядзвінск
Дзень народзінаў: 10.02.1987
Я даслаў!
< 10
Вымушаная эміграцыя
Даслаць інфармацыю

Вядома, што асуджанаму 34 гады. У Верхнядзвінску мужчына займаўся рамесніцтвам.

У канцы кастрычніка 2021 года мужчыну затрымаў ГУБАЗіК. Дзяніса абвінавацілі ў тым, што летам 2020 года ён, будучы адміністратарам закрытага Telegram-чата, напісаў абразлівыя каментары пад фатаграфіямі супрацоўнікаў Узброеных Сіл, старэйшага памочніка пракурора аднаго з раёнаў Мінска, журналістаў і Лукашэнкі.

Вырак суда 23.02.2022
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 07.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
Былыя палітвязні (бягучы статус невядомы)
Банк лістоў 0
У зняволенні: ~144 дня
Родны горад: Наваполацк
Дзень народзінаў: 18.04.1976
Я даслаў!
< 10
Невядома
Даслаць інфармацыю

Паводле першага абвінавачання, з 5 жніўня 2020 года па 11 жніўня 2021 года Андрэй не менш за 20 разоў пакідаў у каментарах сацсетак абразы на адрас Лукашэнкі. У траўні 2022 года яго прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання.

Аднак неўзабаве яго асудзілі паўторна. Па матэрыялах другога абвінавачання, у перыяд з 5 жніўня 2020 года па ліпень 2021 года ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» Андрэй неаднаразова размяшчаў зневажальныя і абразлівыя каментары ў адрас Наталлі Качанавай, Уладзіміра Макея і іншых афіцыйных асоб. Яго прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем.

Месца адбывання пакарання невядома. У Андрэя хворыя пажылыя бацькі, якія патрабуюць догляду.

Вырак суда 17.05.2022
3 гады абмежаванні волі без накіравання.
Вырак суда 28.06.2022
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу, 1000 рублёў кампенсацыі.
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 0
У зняволенні: ~658 дзён
Родны горад: Рудня
Дзень народзінаў: 24.02.1994
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
< 10
Вызвалена
Даслаць інфармацыю

Асуджаная за нанясенне з дапамогай балончыкаў малюнкаў бчб-флага на розныя паверхні ў горадзе.

Затрымана паўторна за каментар у 2021 годзе.

Па падліках праваабаронцаў вызвалена ў студзені 2024 года цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.

Вырак суда 04.02.2022
200 базавых велічынь штрафу.
Вырак суда 20.05.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0