Пракуратура горада Магілёва. Памочнік пракурора. Юрыст 1-га класа. Выступаў абвінаваўцам супраць 50-гадовай магіляўчанкі Святланы Зотавай. Вядома, што жанчына перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу і праходзіла найскладаную рэабілітацыю. Святлану абвінавацілі па артыкуле 369 КК (абраза супрацоўнікаў міліцыі) за каментары ў інтэрнэце і прызначылі пакаранне ў выглядзе 1-га года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама з жанчыны пастанавілі спагнаць матэрыяльнае кампенсаванне за маральныя пакуты на карысць супрацоўнікаў міліцыі ў памеры 300 рублёў для кожнага.

Святлана была прызнана вінаватай у студзені 2022 года па крымінальным артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментар, пакінуты 18 лютага 2021 года ў групе «Рух» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» пад публікацыяй з тэкстам пра тое, як міліцыянты Шрамаў Сяргей Уладзіміравіч і Шлупакоў Аляксандр Леанідавіч «ахвяруючы сваімі жыццямі» здымалі бела-чырвона-белыя шарыкі.
Вядома, што Святлана перанесла аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозга і на момант судовага разбору праходзіла складаную рэабілітацыю. Нягледзячы на гэта, яе прыгаварылі да абмежавання волі, а таксама абавязалі выплаціць маральную кампенсацыю «пацярпелым».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.