Суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Займаючы пасаду суддзі, якая зацвярджаецца асабіста Лукашэнкам, з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі. Грынцэвіч Мікалай Мікалаевіч з'яўляецца суддзёй, які мае дачыненне да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана, не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту. Пакінуў без змены прысуды ў дачыненні да Анастасіі Пакаташкінай і Вольгі Церах. У сваёй працы пераважна разглядаў скаргі на палітычна матываваныя прысуды судоў ніжніх інстанцый. Дадзеныя скаргі пакідаў без задавальнення.
Суддзя Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь. Займаючы пасаду суддзі, якая зацвярджаецца асабіста Лукашэнкам, з'яўляецца супрацоўнікам судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь, які падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі ў Беларусі. Грынцэвіч Мікалай Мікалаевіч з'яўляецца суддзёй, які мае дачыненне да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, па якіх было прызначана, не менш як 3 суткі адміністрацыйнага арышту. Пакінуў без змены прысуды ў дачыненні да Анастасіі Пакаташкінай і Вольгі Церах. У сваёй працы пераважна разглядаў скаргі на палітычна матываваныя прысуды судоў ніжніх інстанцый. Дадзеныя скаргі пакідаў без задавальнення.
Дзмітрый быў затрыманы ў верасні 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У лістападзе 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці" і "абразу прадстаўніка ўлады", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў студзені 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 29.11.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 200 рублёў кампенсацыі.
Сяргей быў затрыманы 1 кастрычніка 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў Мінску супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У ліпені 2022 года яго прызналі вінаватым па артыкулах "распальванне варожасці", "абраза прадстаўніка ўлады" і "абраза Лукашэнкі", прыгаварыўшы да пазбаўлення волі і выплаты буйнога штрафу.
Вызвалены ў сакавіку 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
Экс-тэлежурналістка Белтэлерадыёкампаніі і сябра Каардынацыйнай рады, Ксенія была затрыманая 22 снежня 2020 года па справе «Прэс-клуба» па абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.
На рахунак Следчага камітэта было пералічана амаль 110 тысяч рублёў у якасці забеспячэння магчымай кампенсацыі ўрону, які нібыта быў нанесены фігурантамі «справы». Справа была закрытая, аднак пазней супраць Ксеніі была ўзбуджаная новая крымінальная справа, і яе абвінавацілі ў «змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Вызвалена 20 жніўня 2024 года на падставе памілавання.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.