Андрэй Міхайлавіч Цэдрык
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Спіс рэпрэсаваных
Антон быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
26 ліпеня 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Марыю асудзілі за нанясенне надпісаў «Жыве Беларусь» і выяваў у выглядзе бел-чырвона-белага сцяга.
Яна была вызвалена ў красавіку 2021 года, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Зміцер быў затрыманы 15 жніўня 2020 года і асуджаны за пагрозы ў адрас падпалкоўніка міліцыі, а таксама за падпал яго гаспадарчай пабудовы.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю летам 2025 года.
Уладзіслаў быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях 14 ліпеня 2020 года ў Менску, калі людзі выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць рашэння ЦВК не рэгістраваць кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыка і Валерыя Цапкала. Ён быў асуджаны па артыкуле "Гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў".
22 жніўня 2021 года Уладзіслаў уцёк з папраўчай установы і пакінуў Беларусь.
- Аб'яднанні
- Замежныя грамадзяне
- Бацькі непаўнагадовых
Наталлю, грамадзянку Беларусі і Швейцарыі, затрымалі 19 верасня 2020 года падчас жаночага маршу — акцыі пратэсту ў Менску. Пры затрыманні яна паспрабавала вызваліцца і сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАПа. У выніку ёй прад'явілі крымінальнае абвінавачанне і асудзілі за "супраціўленне супрацоўніку міліцыі".
У верасні 2021 года суд змяніў для Наталлі рэжым утрымання на турэмны.
Яна была вызвалена 18 лютага 2022 года дзякуючы дыпламатычным намаганням улад Швейцарыі.
- Аб'яднанні
- IT-спецыялісты
Андрэй быў затрыманы за тое, што 7 жніўня 2020 года ехаў на веласіпедзе крыху ззаду калоны веласіпедыстаў — удзельнікаў пратэстнага велапрабегу. Па версіі следства, ён парушыў правілы дарожнага руху: яго ровар не быў абсталяваны люстэркам задняга віду і гукавым сігналам. Супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі, каб ён спыніўся, але Андрэй не адрэагаваў, аб'ехаў міліцыянера і працягнуў рух, спрабуючы ўцячы. У выніку яго асудзілі за тое, што ён нібыта аказаў супраціўленне супрацоўніку міліцыі.
27 жніўня 2022 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Павел быў затрыманы ў верасні 2020 года і асуджаны за супраціўленне супрацоўнікам АМАПа падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне. Ён знаходзіўся побач з некалькімі дзясяткамі гараджан, якія спрабавалі перашкодзіць затрыманню ўдзельнікаў мірнага сходу.
У чэрвені 2022 года Павел быў асуджаны паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», і да ягонага тэрміну быў дададзены яшчэ адзін год пазбаўлення волі. Гэты артыкул прымяняецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, па сфабрыкаваных абвінавачаннях.
28 лютага 2024 года ён быў вызвалены пасля поўнага адбыцця пакарання, прызначанага судом.
У снежні 2024 года стала вядома, што Павел зноў затрыманы .
- Аб'яднанні
- Актывісты
Іван быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсуда ў Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 3, 5 гадоў. У лютым 2021 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміна.
Быў вызвалены 29 студзеня 2022 года па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Згодна з дакументам, выдадзеным пры вызваленні, тэрмін яго зняволення быў скарочаны на 1 год у рамках амністыі ад 15 мая 2020 года. Пакінутая частка тэрміна ўлічвалася па схеме: 1,5 дня ў СІЗА за 1 дзень у калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Спартсмены
Аляксей — беларускі баец ММА, шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе, заслужаны майстар спорту Беларусі. Ён быў затрыманы 10 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Маладзечна. Пасля двух тыдняў у РАУС і СІЗА яго адпусцілі пад хатні арышт. Калі Аляксей не з'явіўся на першае судовае паседжанне 19 лістапада 2020 года, яго абвясцілі ў вышук.
У студзені 2021 года яго затрымалі ў Маскве і праз паўгода экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону Еўрапейскага суда па правах чалавека. Аляксей быў асуджаны па абвінавачанні ў супраціве супрацоўнікам міліцыі.
28 снежня 2022 года быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Алега затрымалі 6 студзеня 2021 года і асудзілі за абразу службовай асобы. Суд пастанавіў, што прысуд набудзе моц з адтэрміноўкай, таму ён быў вызвалены ў зале суда.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Мікіта быў затрыманы і моцна збіты ў верасні 2020 года. Яго асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Менску з 9 па 11 жніўня і 13 верасня 2020 года. Па матэрыялах справы, Мікіта планаваў удзел у пратэстах, абмяркоўваючы маршруты і дзеянні ў выпадку затрымання ў тэлеграм-чаце «Гадзіна X». Следства сцвярджала, што рыхтаваўся напад на супрацоўнікаў міліцыі.
У 2022 годзе на Мікіту ўзмацніўся ціск: яго неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Вядома, што з 30 чэрвеня 2023 г. ён правёў паўгода ў памяшканні камернага тыпу. Увосень 2023 года супраць яго распачалі новую крымінальную справу за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, па якім судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні. Судовы працэс пачаўся 3 лістапада і завяршыўся ў студзені 2024 года, дадаўшы да ягонага тэрміну яшчэ адзін год пазбаўлення волі.
Па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю 10 сакавіка 2025 г.
| 05.12.2021 | В письме от 17.11.2021 указал — отряд 16 |
- Аб'яднанні
- Блогеры
- Двойчы палітзняволенныя
- Журналісты
Мікалай - блогер, журналіст і актывіст анархічнага руху - быў затрыманы 11 лістапада 2020 года супрацоўнікамі ГУБАЗіК і МУС. Пры затрыманні яго збілі, распылілі ў вочы пярцовы газ і сілком прымусілі зняцца для відэароліка МУС. Пасля затрымання Мікалая катавалі, патрабуючы доступ да тэлеграм-каналаў.
Ён быў асуджаны па абвінавачаннях у арганізацыі пратэстаў і экстрэмізме. У зняволенні яго неаднаразова пакаралі: адпраўлялі ў карцэр, штрафныя ізалятары, абмяжоўвалі ў зносінах. У 2023 годзе Мікалай працягваў атрымліваць спагнанні за найменшыя парушэнні. У 2024 годзе супраць яго распачалі новую справу па артыкуле за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — яе прымяняюць да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць, за выдуманыя парушэнні.
У кастрычніку 2024 года стала вядома, што ён чацвёрты месяц знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА).
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 зняволеных беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Мікалай Дзядок.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Віктар, сябра ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыка, незалежны назіральнік на выбарах 2020 года на ўчастку ў Хацежыне і валанцёр, быў затрыманы 6 снежня 2020 года. Яго асудзілі за вывешванне на мосце пудзілаў з фатаграфіямі міністра ўнутраных спраў і старшыні выбарчай камісіі Хацежынскага ўчастка з надпісам "Не забудзем, не даруем!", а таксама за нанясенне малюнкаў з беларускім гербам "Пагоня" на канструкцыі і апоры моста.
Быў вызвалены ў верасні 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
Вядомая перакладчыца і выкладчыца англійскай мовы Вольга была затрымана 15 студзеня 2021 года і асуджана за тое, што нібыта ўдарыла супрацоўніка СТВ Рыгора Азаронка падчас адной з акцый пратэсту ў Менску.
