Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Установа "Следчы ізалятар № 1" упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці. Начальнік. Палкоўнік унутранай службы.
Абвінавачанне будуецца на каментарах , якія Котаў нібыта пакідаў у так званых экстрэмісцкіх Telegram-каналах на працягу паўтара месяца пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020. Там сьледчыя рэжыму Лукашэнкі нібыта знайшлі ўсе злачынствы па пералічаных артыкулах.
Таксама вядома, што Івана двойчы затрымлівалі пасля прэзідэнцкіх выбараў-2020. Упершыню непасрэдна пасля 9 жніўня. Другі раз сілавікі Лукашэнку схапілі Котава ў сярэдзіне лютага 2021-га. Тады АМАП затрымаў 68 чалавек у пасёлку Сокал Смалявіцкага раёна - удзельнікаў і гледачоў канцэрта гуртоў «Разбітае сэрца пацана».
Выйшаў на волю 17 лютага 2026 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання.
Вырак суда 27.02.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле прад'яўленага абвінавачвання, Вадзім Калінін у лютым 2022 года, выкарыстоўваючы свой мабільны тэлефон Xiaomi Redmi 6А, пакінуў у сацыяльнай сетцы Instagram пад публікацыяй акаўнта minsk_news з выявай Аляксандра Лукашэнкі каментар абразлівага характару ў яго адрас.
У судовым паседжанні мужчына сваю віну прызнаў у поўным аб'ёме.
Акрамя пазбаўлення волі да Вадзіма будуць ужытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння ад хранічнага алкагалізму.
Вырак суда 05.12.2022:
1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Жыхар сталіцы Захар Паўлавіч Костка з'яўляецца грамадзянінам Расіі. Яго, разам са Станіславам Акаловічам, абвінавацілі ў здзеках з дзяржаўных сімвалаў ( арт. 370 КК ). Акрамя таго, Акаловіча прызналі вінаватым у злосным хуліганстве па ч. 1 арт. 339.
Асудзілі за адзін донат у памеры 20 долараў у адну з ініцыятыў, якую надалей прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем". Ахвяраванне на дапамогу, як мяркуецца, пацярпелым ад рэпрэсій, было зроблена яшчэ ў 2021 годзе, калі ініцыятава не была яшчэ прызнана "экстрэмісцкім фарміраваннем". Па справе адбылося ўсяго восем пасяджэнняў, яе разглядалі два месяцы - з лістапада па студзень. 28.04.2023 прысуд уступіў у сілу пасля апеляцыйнага суда.
19.03.2026 быў памілаваны пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла (у ліку групы зняволеных з 235 чалавек, пакінутых у РБ).
Вырак суда 23.01.2023
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Наста — вядомая беларуская праваабаронца. Са жніўня 2021 года яна была падазраванай у крымінальнай справе, звязанай з дзейнасцю арганізацыі «Вясна».
6 верасня 2022 года пасля наведвання судовага паседжання па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння» Наста была двойчы асуджаная за «дробнае хуліганства» і правяла 30 сутак у зняволенні. Праз тры тыдні, 28 кастрычніка 2022 года, яе затрымалі ізноў. На судзе яна заявіла аб катаваннях: супрацоўнікі ГУБАЗіК ударылі яе электрашокерам і пакінулі на восем гадзін на холадзе без верхняга адзення, з-за чаго Наста захварэла. У зняволенні на Акрэсціна яна знаходзілася без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
28 лістапада 2022 года Наста зноў была асуджаная на 15 сутак па артыкуле 19.1 «дробнае хуліганства». У сярэдзіне снежня яе перазатрымалі ў шосты раз па тым жа артыкуле, а ў канцы месяца прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах і перавялі ў СІЗА-1. Па версіі абвінавачання, адзін з яе праваабарончых дакладаў аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў 2018 годзе ўтрымліваў негатыўную ацэнку дзеянняў міліцыі, што стала падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы. Праваабаронцы адзначаюць, што такое тлумачэнне артыкула не адпавядае міжнародным стандартам.
Амаль увесь судовы працэс, які пачаўся 13 чэрвеня 2023 г., праходзіў у закрытым рэжыме. 3 кастрычніка 2023 года была разгледжана апеляцыйная скарга. У ліпені 2025 года Наста была змешчаная на шэсць месяцаў у ПКТ.
19 сакавіка 2026 года яна была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла і вывезена ў Літву.
Была затрыманая 4 лістапада 2022 года і асуджана на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. Пасля заканчэння арышту Яўгену не адпусцілі, а прад'явілі абвінавачанні па крымінальных артыкулах: спачатку за абразу Лукашэнкі, затым за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Былы студэнт ЕГУ быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года. Спачатку яго арыштавалі на 15 сутак, а потым прад'явілі абвінавачанне па крымінальнай справе за ўдзел у паслявыбарных пратэстах.
Тэрмін адбывання хатняй хіміі скончаны.
Вырак суда 07.02.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Былы ўдзельнік "Дома-2", быў затрыманы ў канцы кастрычніка 2022 года ў рамках крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Вырак суда 22.12.2022:
3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
Асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў верасні 2020 года. Да прысуду знаходзіўся пад вартай у СІЗА-1 цягам 2,5 месяцаў. Пасля прысуду Уладзіміру ўдалося выехаць за межы РБ.
Вырак суда 01.12.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Апеляцыя 10.02.2023
невядома.
Суд па змене рэжыму 14.01.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.