Выносіў карныя прысуды ў палітычна матываваных справах яшчэ з 2012 года.
Прызнаў Сяргея Трашчанку вінаватым за распаўсюджванне відэа, дзе адлюстравана жорсткасць сілавых структур, і прыгаварыў яго да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Судзіў Андрэя Паднябеннага па наступных артыкулах: частка 1 артыкула 14 і частка 3 артыкула 218 (замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці), частка 1 артыкула 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання), частка 1 і частка 2 артыкула 289 (акт тэрарызму). Судовае паседжанне было закрытым.
Прыгаварыў Іллю Верамеева да 6,5 гадоў калоніі за паведамленні ў тэлеграм-чатах па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: частка 1 артыкул 14, частка 1 артыкул 293 (замах на арганізацыю масавых беспарадкаў) і частка 1 артыкул 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Як мяркуецца, такія паведамленні ў групавым чаце сталі рэакцыяй хлопца на распачатую ўзброеную сіламі Расіі вайну ва Украіне, у тым ліку з тэрыторыі Беларусі.

Леанід, старшыня Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтру “Вясна”, з'яўляецца праваабаронцам з 20-гадовым досведам працы па аднаўленні парушаных правоў грамадзян. Ён актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і накіраванні мноства індывідуальных зваротаў у Камітэт па правах чалавека ААН супраць Беларусі. У 2020 годзе Леанід аказваў юрыдычную дапамогу ў абскарджанні рашэнняў судоў па справах удзельнікаў мітынгаў у Гомелі, якія праходзілі пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У студзені 2021 года яго затрымалі і асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.
Вызвалены 21 ліпеня 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
У пачатку сакавіка 2024 года супраць Леаніда была ўзбуджана завочная крымінальная справа за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У чэрвені гэтага ж года адбыўся завочны суд, на якім яму было прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.