Руслан Хікметовіч Машадзіеў
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Адказны за ўсе супрацьпраўныя дзеянні ў дачыненні да зняволеных, якія знаходзяцца ў папраўчай калоніі №1. Да такіх дзеянняў адносіцца псіхалагічны, а ў некаторых выпадках і фізічны гвалт, незаконныя адпраўленні ў СІЗА, абмежаванне ў перапісцы і атрыманні перадач асоб, якія знаходзяцца ва ўстанове.
Ціснуў на зняволенага Іллю Бараноўскага, з-за чаго ў яго значна пагоршылася здароўе.
Менавіта пры яго кіраўніцтве, 25 красавіка 2023 года, з калоніі быў шпіталізаваны ў гарадскую бальніцу Віктар Бабарыка. У дадзенай калоніі сістэматычна жорстка збіваюць асуджаных.
Да пасады начальніка, гэтак жа прымаў непасрэдны ўдзел у збіцці асуджаных, дапамагаючы былому начальніку калоніі.
Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Юрый, начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна, быў затрыманы 30 красавіка 2021 года і пяць разоў асуджаны паводле адміністрацыйных артыкулаў, у выніку чаго атрымаў 50 сутак арышту. Пасля гэтага яго перавялі ў СІЗА па абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «абраза Лукашэнкі».
У жніўні таго ж года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні 2020 года ў Менску, а таксама за рэпост у Telegram.
У красавіку 2024 года Юрый быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Выкладчыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Станіслава асудзілі за "пагрозу забойствам" супрацоўніку RT Канстанціну Прыдыбайлу і за "распальванне нацыянальнай варожасці" ў дачыненні да рускіх. Нагодай стала тое, што 14 верасня 2020 года ён патэлефанаваў Прыдыбайла па нумары, апублікаваным у "Чорнай кнізе Беларусі", і вымавіў пагрозу, а таксама яго выказванні на інтэрнэт-парталах, у тым ліку фразу "добры маскаль — мёртвы маскаль".
Падчас суда паведамлялася, што ў мэтах бяспекі Прыдыбайла часова перавезлі ў пасольства Расіі ў Мінску; ён прысутнічаў на працэсе толькі ў дзень спрэчак і заявіў грамадзянскі пазоў за "маральныя пакуты".
У лістападзе 2022 года Станіславу ўзмацнілі жорсткасць рэжыму ўтрымання, перавёўшы з папраўчай установы адкрытага тыпу ў калонію. Па дадзеных праваабаронцаў, у зняволенні ў яго рэзка пагоршылася здароўе, у тым ліку зрок; лекары дыягнаставалі дыябетычную рэтынапатыю, лячэнне якой было перапынена пасля пераводу ў калонію.
У траўні 2024 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
Антон — музыка, іграе на струнных і ўдарных інструментах; быў затрыманы ўвечары 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас святкавання дня нараджэння вакалісткі гурта IRDORATH Надзеі Калач разам з іншымі музыкамі ў межах крымінальнай справы.
У снежні таго ж года быў прызнаны вінаватым па артыкуле "арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях" — за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту, якія праходзілі ў 2020 годзе ў Менску.
Вызвалены ў кастрычніку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Завадчане
Яна асудзілі па падзеях, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне. Нагодай для следства сталі апублікаваныя фота і відэа з акцыі. Па версіі абвінавачання, ён браў удзел у масавых мерапрыемствах з відавочным непадпарадкаваннем прадстаўнікам улады і перашкаджаў руху транспарту.
Па падліках праваабаронцаў, улетку 2023 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Ігар быў асуджаны ў ліпені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па падзеях жніўня 2020 года ў Мінску. Па версіі абвінавачання, ён браў удзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў сталіцы 9–11 жніўня 2020 года. "Мінсктранс" ацаніў урон ад прастою грамадскага транспарту ў гэтыя дні ў 27 958 рублёў 50 капеек. Пасля абвяшчэння прысуду Ігар быў узяты пад варту проста ў зале суда.
У траўні 2025 года ён быў вызвалены, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Зміцер быў асуджаны за ўдзел у «масавых беспарадках» у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
Вызвалены ў траўні 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Вадзім быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у рамках крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў траўніі 2025 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Андрэй быў затрыманы ў ноч з 26 на 27 лютага 2021 года ў Заслаўі за развешванне ўлётак з карыкатурамі на Лукашэнку. Пасля затрымання ён правёў тры дні ў ІЧУ Мінскага раёна, а потым знаходзіўся пад хатнім арыштам. У чэрвені 2021 года яго ўзялі пад варту проста ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.
Вызвалены ў красавіку 2022 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Выкладчыкі
Мікалай — філолаг, выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры, у апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Быў затрыманы ў чэрвені 2021 года і асуджаны за ўдзел у акцыі пратэсту, якая прайшла 9 жніўня 2020 года ў Жлобіне супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
Раней, 10 жніўня 2020 года, яго ўжо затрымлівалі — пры гэтым затрыманні Мікалая жорстка збілі. Ён апынуўся ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай і правёў там два тыдні. Пазней яго двойчы выклікалі на допыты ў межах крымінальных справаў — па абвінавачваннях у абразе дзяржаўнага сцяга і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Вызвалены ў верасні 2022 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Дзярж. служачыя
- Бацькі непаўнагадовых
- Сілавікі
- Юрысты
Ігар — юрыст з Ліды. У 2020 годзе ён быў назіральнікам на выбарах, а пасля - дапамагаў пацярпелым і звольненым па палітычных прычынах. Яго затрымалі ў студзені 2021 года ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «Гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі». Нагодай для завядзення справы стаў інцыдэнт, які адбыўся падчас самога затрымання Ігара.
У СІЗА ён трымаў галадоўку цягам 32 дзён. У чэрвені 2021 года Ігара асудзілі і прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
Па наяўных звестках, у папраўчай калоніі №1 на Ігара аказваўся моцны ціск, прымяняліся катаванні.
У жніўні 2022 года суд узмацніў жорсткасць пакарання, пасля чаго Ігара перавялі на турэмны рэжым.
Ён быў вызвалены ў верасні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Леанід быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Яго асудзілі за ўдзел у "масавых беспарадках".
У маі 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Зміцер, супрацоўнік «Беларуснафты» з Гомеля, разам з іншымі работнікамі прадпрыемства прыняў удзел у запісе звароту супраць гвалту і за дыялог. У канцы кастрычніка 2020 года ён таксама запісаў для TUT.BY відэазварот да калег і кіраўніцтва «Беларуснафты», у якім асуджаў рэпрэсіі, заклікаў не замоўчваць тое, што адбываецца, і адкрыта выказваць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Ён быў затрыманы 14 траўня 2021 года, а пазней асуджаны за «арганізацыю або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Вызвалены ў снежні 2023 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Уладзіслаў быў затрыманы ў лютым 2021 года і асуджаны па артыкуле аб "распальванні варожасці". Паводле абвінавачання, з 20 па 27 верасня 2020 года ў Telegram-чаце групы "Карнікі" ён размясціў 13 паведамленняў, у якіх "негатыўна выказваўся" і "заклікаў да незаконных дзеянняў" у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, вайскоўцаў, дзяржаўных службоўцаў і чальцоў іх сем'яў.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў снежні 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Эдуарда затрымалі ў сакавіку 2021 года і асудзілі за аказанне супраціву супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла 9 жніўня 2020 года ў Баранавічах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. Паводле абвінавачання, падчас акцыі ён «перашкодзіў законнай дзейнасці вайскоўцаў Унутраных войскаў. Ён узяў кавалак тратуарнай пліткі і кінуў у бок вайскоўцаў, якія разганялі пратэст, трапіўшы аднаму з іх у плячо. Атрыманае цялеснае пашкоджанне не прывяло да кароткатэрміновага расстройства здароўя».
Вызвалены ў 2024 годзе, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Аляксандр абвінавачваўся ў тым, што 9 жніўня 2020 года пасля 23.00 ён нібыта паспрабаваў наехаць аўтамабілем на двух супрацоўнікаў Ваўкавыскай міліцыі, каб перашкодзіць іх працы падчас несанкцыянаванага мерапрыемства. У канцы сакавіка 2021 года ён быў прыгавораны да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Аднак дзяржаўны абвінаваўца абскардзіў прыгавор, і 1 чэрвеня таго ж года Гродзенскі абласны суд змяніў меру пакарання на пазбаўленне волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў 2023 годзе, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
