Мікалай Аляксеевіч Сянько
Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Сянько Мікалай Аляксеевіч падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і палітычна матываваныя рэпрэсіі.
Датычны да вынясення абвінаваўчых прысудаў па палітычна матываваных справах.
Вынес абвінаваўчы прысуд у дачыненні да Пятра Ярмошука па артыкуле 354 і артыкуле 361-2 Крымінальнага кодэкса. Мужчыну абвінавацілі ў выкарыстанні шкоднасных праграм і фінансаванні дзейнасці "экстрэмісцкага" фарміравання за выкарыстанне ў інтарэсах абароненай ад расійскай агрэсіі Украіны шкоднаснай праграмы ў дачыненні да суб'ектаў Расіі і ахвяраванні для падтрымкі ахвяр палітычна матываванага пераследу. Сянько прызначыў Пятру ў выглядзе пакарання чатыры гады пазбаўлення волі.
Вынес абвінаваўчы прысуд Паўлу Салагубу паводле часткі 1 артыкула 342 і часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэкса і прызначыў яму ў выглядзе пакарання тры гады пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Пенсіянеры
Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, а таксама аштрафавалі ўвогуле на 173 базавыя велічыні. У яе доме неаднаразова праводзіліся ператрусы.
У маі 2021 года Алену асудзілі за «ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» — у межах крымінальнай справы, распачатай пасля акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце, дзе ўдзельнікі спявалі песні і вадзілі карагоды, а супраць іх ужылі вадамёт. Па версіі абвінавачання, акцыя парушыла працу транспарту. Яе прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ва ўстанову.
У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі - за «абразу Лукашэнку». Па сукупнасці прысудаў тэрмін склаў тры гады "хатняй хіміі".
У студзені 2022 года яе затрымалі за "парушэнне адбывання пакарання" і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак яна так і не выйшла на волю — яе перавялі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы, узбуджанай за паклёп на Лукашэнку і дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь. Ужо ў чэрвені яе прыгаварылі да пазбаўлення волі і буйнога штрафу.
У красавіку 2023 года Алену зноў асудзілі па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Гэты артыкул часта ўжываюць да зняволеных, якія адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
У лютым 2025 года ад Паліны Шарэнда-Панасюк стала вядома, што Алену зноў змясцілі ў ПКТ : «Пасля некалькіх тыдняў у ШІЗА яна была пераведзена ў ПКТ. Гэта 99%, што супраць яе зноў будуць фабрыкаваць 411-ы артыкул».
13.12.2025 года была вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезена ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Андрэй быў асуджаны за ўсталяванне пудзіла, паводле версіі следства, падобнага да Лукашэнкі, у раённым цэнтры на Варшаўскай шашы.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены летам 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Максім быў затрыманы ў снежні 2020 года і асуджаны падпал аўтапакрышак і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалены ў жніўні 2023 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Сяргей быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалены ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Яўген быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Зімой 2024 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым.
У ліпені 2025 года выйшаў на волю , цалкам адбыўшы тэрмін пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Наталля была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалена ў ліпені 2021 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
Вольга была затрымана ў лістападзе 2020 года і асуджана ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Вызвалена ў ліпені 2022 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Максім быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
01 лютага 2023 года ён быў вызвалены, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.
| 04.09.2021 | 11 отряд |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей, дырэктар кампаніі, якая займаецца грузаперавозкамі, быў затрыманы ў лістападзе 2020 года і асуджаны за блакіроўку чыгуначных пуцей і развешванне пудзілаў у Брэсце.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў ліпені 2024 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання, прызначаны судом.