Аляксандр Анатольевіч Якунчыхін
Аляксандр Анатольевіч Якунчыхін
Коль-ць рэпрэсаваных: 18
Дзень народзінаў: 29 снежня 1973
Катэгорыі: Суддзі

Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 3780 рублёў, 99 сутак адміністрацыйнага арышту.
З 2010 года выносіць палітычна матываваныя рашэнні. За гады працы яго ахвярамі сталі дзясяткі прыхільнікаў пераменаў.
Пасля выбараў прысудзіў: Уладзіміру Жыхару - 5 гадоў калоніі і кампенсацыі «пабудаванаму», Ігару Каранеўскаму - 3 год «хатняй хіміі», Уладзіміру і Надзеі Калач - па 2 гады калоніі.

Па палітычных матывах выдадзена штрафаў на суму 3780 рублёў, 99 сутак адміністрацыйнага арышту.
З 2010 года выносіць палітычна матываваныя рашэнні. За гады працы яго ахвярамі сталі дзясяткі прыхільнікаў пераменаў.
Пасля выбараў прысудзіў: Уладзіміру Жыхару - 5 гадоў калоніі і кампенсацыі «пабудаванаму», Ігару Каранеўскаму - 3 год «хатняй хіміі», Уладзіміру і Надзеі Калач - па 2 гады калоніі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 18
На старонцы: Знойдзена: 18
Сартаванне:
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: 1685 дзён
folder Катэгорыі спраў: Пратэсты 2020 Менск
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 28.09.1973
Знаходзіўся ў: ПК-1ВК №1, 211445, г. Наваполацк,вул. Тэхнічная, 8
Я даслаў!
> 10
Вызвалены
Даслаць інфармацыю

Уладзімір быў затрыманы і асуджаны за тое, што падчас акцыі пратэсту — Марша герояў, якая адбылася 13 верасня 2020 года, ён нібыта выхапіў у супрацоўніка міліцыі траўматычны пісталет «Аса» і нанёс цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам АМАПа.

Вырак суда 30.04.2021
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 9000 рублёў кампенсацыі.
Іван Уладзіміравіч Комар
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 4
У зняволенні: 832 дня
folder Катэгорыі спраў: Акцыі прамога дзеяння
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 14.09.2000
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 20
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
Даслаць інфармацыю

Іван быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсуда ў Менску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 3, 5 гадоў. У лютым 2021 года ён быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміна.

Быў вызвалены 29 студзеня 2022 года па ўмоўна-датэрміновым вызваленні. Згодна з дакументам, выдадзеным пры вызваленні, тэрмін яго зняволення быў скарочаны на 1 год у рамках амністыі ад 15 мая 2020 года. Пакінутая частка тэрміна ўлічвалася па схеме: 1,5 дня ў СІЗА за 1 дзень у калоніі.

Вырак суда 12.02.2020
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 330 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 27.03.0202
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму дата невядомая
11 месяцаў турэмнага рэжыму.
Мікіта Уладзіміравіч Емяльянаў
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Студэнты
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 42
У зняволенні: 2386 дзён
folder Катэгорыі спраў: Акцыі прамога дзеяння
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 24.03.2000
Знаходзіўся ў: ПК-11ПК-11, г.Ваўкавыск, вул. Ракасоўскага, 118, 231900
Я даслаў!
> 240
Вызвалены
  • Аб'яднанні
  • Актывісты
  • Студэнты
Даслаць інфармацыю

Мікіта быў затрыманы ў кастрычніку 2019 года і асуджаны за атакі на будынкі СІЗА-1 і Мінгарсудзя ў Мінску ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Першапачаткова яму прызначылі 7 гадоў пазбаўлення волі, але пасля апеляцыі тэрмін быў скарочаны да 4 год. У маі 2020 года Мікіту перавялі на турэмны рэжым.

У сакавіку 2022 года яго паўторна асудзілі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да зняволеных, якія адмовіліся супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У сакавіку 2023 году яго зноў перавялі на турэмны рэжым.

На працягу ўсяго зняволення да Мікіты ўвесь час ужываецца ціск. Ён часта трапляе ў ШІЗА, дзе ўтрымліваецца ў ізаляцыі на працягу дзясяткаў дзён. Яго пазбаўляюць спатканняў з роднымі, абмяжоўваюць перапіску і канфіскоўваюць асабістыя рэчы. У адказ на цяжкія ўмовы ўтрымання Мікіта пратэстуе галадоўкамі і адмовай ад выканання патрабаванняў адміністрацыі. Ён таксама рэгулярна падвяргаецца спагнанням за дробныя парушэнні, такія як адмова прыбіраць дворык ці за міжкамерную сувязь.

За тры месяцы да вызвалення, у лютым 2025 года, у дачыненні да Мікіты прайшло чарговае судовае паседжанне па артыкуле аб «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы», па выніках якога яго прысудзілі да яшчэ аднаго года пазбаўлення волі.

Да снежня 2024 года Мікіта сумарна правёў у ШІЗА 568 сутак, з іх 2 месяцы бесперапыннай ізаляцыі.

На пачатак снежня 2025 года Мікіта правёў 648 сутак у ШІЗА.

Вызвалены вясной 2026 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.

Вырак суда 12.02.2020
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, прыблізна 330 рублёў кампенсацыі.
Апеляцыя 27.03.2020
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 29.05.2020
2 гады турэмнага рэжыму.
Вырак суда 11.03.2022
2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 22.03.2023
2 гады 4 месяца турэмнага рэжыму.
Вырак суда 03.02.2025
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Апеляцыя 03.04.2025
прысуд пакінуты без змены.
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0